Пуцін павіншаваў з Новым годам толькі трох еўрапейскіх лідараў. І Лукашэнку
Перад Новым годам замежныя кіраўнікі рассылаюць віншаванні.
Уладзімір Пуцін, напрыклад, адправіў віншаванні толькі тром еўрапейскім лідарам: прэм'еру Венгрыі Віктару Орбану, прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу і Папу Францішку, які таксама з'яўляецца кіраўніком Ватыкана.
У віншаванні Лукашэнку расійскі кіраўнік звярнуў увагу на тое, «што ў 2023 годзе Расія і Беларусь плячо ў плячо ўпэўнена пераадольвалі сур'ёзныя выпрабаванні, паспяхова процідзейнічалі варожай палітыцы калектыўнага Захаду і абаранялі свае законныя інтарэсы на сусветнай арэне, эфектыўна каардынавалі намаганні ў міжнародных справах».
Таксама ў віншаванні была дадзена высокая ацэнка таварыскім адносінам з Аляксандрам Лукашэнкам.
Павіншаваў Пуцін таксама кіраўнікоў СНД, уключна з прэм'ерам Арменіі Ніколам Пашынянам.
Каментары