Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі згуляць два матчы на сваім полі
Пра дасягнутую дамоўленасць у гэтай справе паведаміў pressball.by са спасылкай на генеральнага сакратара АБФФ Сяргея Жардзецкага.
Паводле словаў Жардзецкага, у чэрвені 2024 года зборная Беларусі па футболе правядзе два таварыскія матчы на тэрыторыі Беларусі. Але з кім менавіта, пакуль невядома, пытанне толькі «ў стадыі актыўнай прапрацоўкі».
Апошні раз футбольная зборная гуляла ў Беларусі 16 лістапада 2021 года, калі ў Мінску на стадыёне «Дынама» яна перамагла зборную Іарданіі (1:0). Але пасля развязання Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі праводзіць міжнародныя матчы на тэрыторыі Беларусі было забаронена.
Каментары