Па словах міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, узяцце Марʼінкі дазволіла істотна адсунуць артылерыю УСУ ад Данецка.
Марʼінка была цалкам знішчана ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну.
«Марʼінка. Яе больш няма. Так выглядаюць наступствы дзейнасці тэрарыстычнай Расіі», — напісаў у сакавіку ў тэлеграм-канале кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Да 2014 года ў Марʼінцы пражывалі каля 10 тысяч чалавек. Расійская армія спрабавала захапіць Марʼінку з сакавіка 2022 года.
Украінскі бок заяву Шайгу не каментаваў.
Каментары
Гілера перамаглі толькі тады, калі гарады нямецкіх акупантаў сталі так выглядаць. Інакш акупанты не разумеюць, чаму трэба спыняць вайну, развязаную імі.