Свет1010

Пуцін пасылае сігналы пра гатоўнасць да перамоў з Украінай — The New York Times

Уладзімір Пуцін як мінімум з верасня пасылае з дапамогай так званай «закуліснай дыпламатыі», у тым ліку праз урады трэціх краін, сігналы пра гатоўнасць «дамовіцца», расказалі выданню The New York Times два былыя высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі, блізкія да Крамля, а таксама амерыканскія і міжнародныя афіцыйныя асобы.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images

Па словах суразмоўцаў выдання ў ЗША, Пуцін намякаў на гатоўнасць спыніць баявыя дзеянні ва Украіне яшчэ восенню мінулага года, пасля няўдалых для расійскай арміі ваенных дзеянняў на Харкаўшчыне. Цяпер жа ён, маўляў, зноў «адкрыты да спынення агню» па цяперашняй лініі фронту, хоць захоўвае ваяўнічую рыторыку ў сваіх выступленнях.

Пры гэтым некаторыя амерыканскія чыноўнікі дапускаюць, што Крэмль чарговы раз спрабуе ўвесці ўсіх у зман, і ў рэальнасці Пуцін не пойдзе ні на якія кампрамісы. Былыя расійскія чыноўнікі лічаць, што Пуцін у любым выпадку можа змяніць сваё меркаванне, калі ягоныя ўзброеныя сілы даб'юцца поспехаў на полі бою.

Расійскія крыніцы мяркуюць, што Пуцін палічыў бы за найлепшае прыйсці да паразумення як мага хутчэй, у тым ліку да магчымага вяртання Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША, хоць некаторыя аналітыкі, наадварот, упэўненыя, што расійскі лідар імкнецца зацягнуць вайну да прэзідэнцкіх выбараў у Амерыцы.

Яшчэ адна крыніца называе ідэальным варыянтам для Крамля пачатак перамоў да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, якія чакаюцца ў сакавіку.

Суразмоўцы адзначылі, што прапаганда без аніякіх цяжкасцяў выдасць «статус-кво» ў выпадку яго дасягнення ў якасці перамогі Расіі і прапануе расійскай аўдыторыі «святкаваць» адкрыццё «сухапутнага маршруту ў Крым», адбіццё расійскімі войскамі падтрыманага Захадам украінскага контрнаступлення, а таксама анексію чатырох украінскіх рэгіёнаў, хай сабе Расія і не кантралюе іх цалкам.

Рознагалоссі з нагоды ўступлення Украіны ў НАТА пры гэтым не стануць перашкодай для перамоваў, бо альянс наўрад ці прыме краіну ў найбліжэйшай будучыні, заявіў адзін з былых расейскіх чыноўнікаў.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у адказ на запыт NYT назваў тэзісы, выкладзеныя ў матэрыяле, «непраўдзівымі» і звярнуў увагу на нядаўнія пуцінскія каментары, што мэты «спецаперацыі» не змяніліся. 

Каментары10

  • Гісторыя
    23.12.2023
    Пуціну патрэбна «перамір’е» каб пераўзброіцца і падрыхтавацца да будучага, ячшэ мацнейшага нападу на Украіну, а таксама вайны супраць іншых краін (магчыма і супраць краін ЕС). Ён чакае, што Захад зменьшыць пастаўкі зброі і фінансаванне, чакае змены палітычных лідараў. Пуцін паставіў ўсё на гэтую вайну, ён марыць аб «аднаўленьні імпэрыі». У крамлі ніколі не выконвалі ніякіх пагадненняў, і парушалі іх адразу, калі бачылі, што для гэтага надыйшоў зручны момант.
  • Пуцін хло
    24.12.2023
    Украіна пасылае сігналы Пуціну пра гатоўнасць станцаваць гапак на яго пахаранах.
  • MontanaBlack - The Sound Of Silence AI COVER
    24.12.2023
    Гісторыя, рабі сваё, ня йдзі ў фарватэры, тым больш тых хто дакладна не зацікаўлены каб ты добра жыў

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →