Вайна1010

Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння праводзіць прэс-канферэнцыю па выніках года. Падчас яе ён сярод іншага крануўся такіх важных пытанняў, як перспектывы далейшай мабілізацыі ўкраінскіх ваеннаабавязаных і свае адносіны з галоўнакамандуючым УСУ Валерыем Залужным.

Уладзімір Зяленскі і Валерый Залужны. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Паводле слоў Зяленскага, вайскоўцы на адной з апошніх пасяджэнняў стаўкі вярхоўнага галоўнакамандавання прасілі ў яго мабілізаваць у войска 450-500 тысяч чалавек, але адносна гэтага пакуль няма канкрэтыкі: 

«Гэта пытанне нашых вайскоўцаў, галоўнакамандуючага і Генштаба. Яны звярнуліся на ўзроўні стаўкі адносна мабілізацыі. Пытанне вельмі адчувальнае, я лічу. Яны звярнуліся адносна абароны нашай дзяржавы, патэнцыйных контрнаступальных дзеянняў і адносна дэфіцыту. І яны прапанавалі мабілізаваць дадатковых 450-500 тысяч чалавек».

Як сцвярджае Зяленскі, вайскоўцы пачалі працаваць над гэтым планам, але ён «пакуль не ўбачыў там дэмабілізацыі», хоць лічыць яе пытаннем «нумар адзін». Маўляў, адначасова з тым, як прызываць новых людзей, трэба вырашаць і пытанне, каб адпускаць частку тых, хто ўжо даўно знаходзіцца на фронце, і прытым не страціць у якасці.

«Мы не можам страціць стойкасці, патэнцыялу, але нам патрэбная справядлівасць. І па фінансах — мабілізацыя ў такім фармаце будзе каштаваць Украіне дадаткова 500 млрд грыўняў. Таму я як прэзідэнт Украіны, як чалавек, які шмат часу траціць на тое, каб знайсці фінансавую падтрымку, хацеў бы ведаць ад міністра фінансаў, адкуль грошы».

Што да нібыта вялікіх рознагалоссяў з Валерыем Залужным, пра якія апошнім часам шмат гавораць і пішуць, то Зяленскі адзначыў, што адносіны з Залужным у яго «працоўныя» і ён плануе «з ім працаваць»:

«Працоўныя ў мяне адносіны з Залужным. Ён павінен адказваць за вынікі на полі бою як галоўнакамандуючы, разам з Генштабам. Ёсць шмат там пытанняў…

Наступленне — гэта складанае пытанне: нешта было, чагосьці не было, чагосьці не хапае… Нам патрэбныя моцныя крокі і вынікі… кожны дзень на кожнай пасадзе.

Планую працаваць, чакаю ад іх рашэнняў (па мабілізацыі, дапамогі на фронце, вельмі канкрэтных рэчаў на полі бою). Стратэгія — зразумелая, хачу бачыць дэталі. Лічу, што гэта — справядліва».

Чытайце таксама:

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны назваў асноўныя напрамкі, на якіх наступаюць расейцы

Ці хопіць Украіне зброі ў 2024 годзе?

Камандзір «Азова»: Гэтая вайна надоўга, заклікаю ўсіх зрабіць свядомы выбар і ўзяць у рукі зброю

Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання

Каментары10

  • Против войны (против Путинизма и против Зеленки)
    19.12.2023
    Как обычно не в контакте с реальностью. Войнушка так чисто по приколу. Для тех кто будет минусить - сомневаюсь что вы бы пошли умирать за это...
  • Дзед
    19.12.2023
    Против войны, мальчик, усвойте одну простую истину - войну начали рашисты, тогда и вопросов глупых не будет. Украинцы идут воевать за свою страну, за своих детей, чтобы у них был дом, а не путинизм с имперским рашизмом, чтобы не жить в российском стойле. Вот за это они и воюют, а не за Залужного, Зеленского и тд. В Украине это уже шестой президент. Будут и другие. Это только в совковых режимов полное отождествление между вождями и страной. В нормальных странах эти понятия всегда разделяют. А вот вы - нет, т.к. живете российскими лекалами. Но как сказал один современник: «родина - это не жопа президента, которую надо целовать».
  • бабруйчанін
    19.12.2023
    Против войны (против Путинизма и против Зеленки), ??? Пытанне?? Супраць Вайны увогуле???За якія каштоунасці сам бы пайшоу ?? Забіваць калі забіваюць тваю маці бацьку жонку дзіце гєта натуральна? По соображєніям совесті Мєла Гібсона фільм бачыл?...ці проста пі..л ??

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы6

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Кітаі застрахаваў жонку на вялікую суму і забіў яе, каб атрымаць кампенсацыю і разлічыцца з прастытуткамі3

Работнікі дзіцячых садоў з Баранавічаў шакавалі «ведамі» ў краязнаўстве5

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу3

Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук (Vadimati) пакінуў Беларусь

Марыі Захаравай перад вылетам на мерапрыемства АБСЕ анулявалі мальтыйскую візу7

У Клімавічах мясцовы лікёра-гарэлачны завод рэкламаваў сваю вытворчасць у школе9

Вітамін В3 можа нашкодзіць здароўю — вучоныя

Уладальніца крам у Брэсце і Гродне выпусціла адвэнт-каляндар з вельмі дзіўным напаўненнем4

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы6

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Галоўнае
Усе навіны →