Грамадства2222

Валер Кавалеўскі пакідае Літву 

Асоба Валерыя Кавалеўскага, намесніка Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах, была іранічным прыкладам, які беларускія аналітыкі прыводзілі літоўскім чыноўнікам: «Калі вы высылаеце афіцэраў запасу, то трэба пачынаць з Кавалеўскага, у якога ў анамнезе і ваенная кафедра, і праца ў МЗС». Жарты жартамі, але Кавалеўскі сапраўды пакідае Літву. Што здарылася? 

Як стала вядома «Нашай Ніве», міністр замежных справаў у Аб'яднаным пераходным кабінеце, дыпламат Валерый Кавалеўскі, які апошнія тры гады працаваў побач са Святланай Ціханоўскай у Вільні, пакідае Літву.

Адбываецца гэта на фоне пастражэння стаўлення Літвы да беларускіх мігрантаў: новыя дазволы на жыхарства не выдаюцца, а старыя не працягваюцца для многіх тых, хто некалі служыў у Беларусі ў дзяржаўных ці сілавых органах. 

Ці не адбылося тое ж самае і з Кавалеўскім? Ён будаваў кар'еру ў беларускім Міністэрстве замежных спраў, а таксама скончыў ваенную кафедру і тэхнічна з'яўляецца афіцэрам запасу.

«Наша Ніва» спытала гэта проста ў дыпламата. Ён кажа, што нюансы з дазволам на жыхарства сапраўды ёсць, але гэта супадзенне. 

«Мой пераезд у Варшаву не звязаны з дакументамі, хоць гэта і супала са сканчэннем тэрміну дзеяння літоўскага ДНЖ.

Прайшло 3 года працы ў Вільні — гэта звычайны тэрмін для дыпламата ў адной сталіцы.

У Варшаве знаходзіцца большая частка прадстаўнікоў кабінета, знаходжанне ў адным горадзе паспрыяе эфектыўнасці супольнай працы. Мяняецца горад, але пры гэтым мае абавязкі застаюцца нязменнымі», — сказаў Кавалеўскі. 

Каментары22

  • бабруйчанін
    19.12.2023
    ???)) Каму яшчэ ната падобные з ната эуразвяза ?Яны і пры саудэпіі і пры варшаускай дамове яшче тыя саюзнічкі суууседзі...
    Але занатоувайце памяркоуныя беларусы каб пасля разпавесці дзецям унукам праунукам аб сууууседзях у " ляхую гадзіну"
    Я дакладна разпавяду
  • Жвір
    19.12.2023
    Поспехаў.
  • а та
    19.12.2023
    а та, у яркой муж унесены ў базу Миротворец?

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →