За Мінскам фура пратараніла чатыры цягачы і прычэп, а затым урэзалася ў слуп
Сёння ноччу 48-гадовы кіроўца вялікагруза «Volvo» рухаўся па Смілавіцкім тракце ў напрамку вуліцы Сяліцкага.
У нейкі момант мужчына не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп, пры гэтым пашкодзіўшы пяць прыпаркаваных транспартных сродкаў, паведамляе ДАІ горада.
У выніку інцыдэнту віноўнік аварыі атрымаў траўмы, яго даставілі ў бальніцу.
Каментары