Грамадства33

Маці не захацела скідвацца на пыласос у дзіцячы садок — яе папракнулі ў сквапнасці

Неабходнасць здаваць грошы на розныя патрэбы садочкаў і школ — ад туалетнай паперы да новых вокнаў — сапраўдны боль многіх беларусаў. Гамяльчанка сцвярджае ў тыктоку: занадта ініцыятыўныя бацькі ў групе яе дзіцяці гатовыя збіраць грошы на не вельмі, на яе думку, патрэбныя рэчы — напрыклад, пыласос. Разгарэлася дыскусія.

Блогерка пад нікам za_raza расказвае ў відэа:

— У нас у чаце з'явілася новая забава. Нейкія мамы вырашылі, што нам у групу патрэбны пыласос — і мы сабраліся купляць яго, — кажа жанчына. — Шмат часу абмяркоўвалі. Грошы не вялікія: 140 рублёў на 14 чалавек — па 10 рублёў з сям’і атрымліваецца. Але мне той пыласос непатрэбны. Калі дыван ляжыць, значыць, неяк яго апрацоўваюць, па санітарных нормах ён праходзіць. Таму які сэнс набываць пыласос? Калі справа дайшла да таго, што «скідвайце грошы мне на картку», я адразу папярэдзіла, каб на мяне не разлічвалі. Бо калі камусьці нешта ў галаву стрэліла, захацелася падарункі ў групу набыць — калі ласка, забаўляйцеся як хочаце, але я ў гэтым удзельнічаць не буду.

@za_raza Про санпин могла ошибиться все со слов других мамочек. За это сильно не хейтите)) #онаболевшем #поборывсадах #детскийсад #буднимамки #мояжизнь #беларусь #гомель #мойвидеодневник #начинающийтиктокер #рекомендации #реки #globalrecommendations ♬ оригинальный звук - Ольга

Блогерка кажа, што большасць бацькоў паставілася да такога рашэння з паразуменнем, але знайшоўся тата, які пачаў яе крытыкаваць.

Відэа набрала 103 тысячы праглядаў, а ў каментарыях пачалася актыўная дыскусія наконт таго, ці павінны бацькі здаваць грошы і на якія патрэбы.

Адны з каментатараў падтрымалі жанчыну: «Пыласос у садочку — гэта не праблема бацькоў, гэта праблема загадчыцы, ёй на гэта выдзяляюць дзяржсродкі», «Чаму за бацькоўскія грошы трэба спрашчаць працу персаналу? Калі не будзе пыласоса, то і прыбіраць не будуць?», «Такімі тэмпамі хутка дзяцей трэба будзе са сваімі ложкамі прыводзіць».

Нехта з каментатараў папракнуў блогерку ў прагнасці: «Абураецеся тым, што бацькі хочуць стварыць прыстойныя ўмовы для дзяцей. А для свайго дзіцяці шкада гэтых капеек. Вось дзе абсурд», «У нас у садочку варта толькі выхавацелькам агучыць, чаго не хапае, хуценька збіраем і набываем. Бо гэта для нашых дзяцей». «Пыласос вельмі патрэбны ў садочку. Проста крыўдна, калі ўсе здаюць невялікую суму, а іншыя бясплатна карыстаюцца чыстым дываном», — піша адна жанчына. «Я папрашу, каб майго не пускалі на чысты дыван», — парыруе аўтарка відэа.

Ёсць яшчэ адна катэгорыя бацькоў у каментарыях: яны, здаецца, незадаволеныя тым, што трэба скідвацца, але ж усё ж здаюць грошы. «За час, пакуль мае дзеці хадзілі ў садочак, бацькоўскі камітэт набыў пыласос, дыван, тэлевізар, цыркулятар паветра, дзверы і акно ў распранальню», «Сын пайшоў у першы клас. Адразу ў верасні здалі 45 рублёў на тэлевізар. Здалі, каб на майго дзіцёнка не глядзелі коса».

Знайшліся і тыя, хто лічыць, што набываць у садочак трэба яшчэ больш усяго: напрыклад, гігрометр (вымярае вільготнасць) і ўвільгатняльнік паветра.

Прыйшлі ў каментарыі жанчыны, якія сцвярджаюць, што таксама працуюць выхавацелькамі:

«Проста часам педагогаў прымушаюць здаваць грошы. Мы скідваліся на шафу». Яшчэ адна бядуе: «Колькі я набываю са сваёй жабрацкай зарплаты, каб дзеці праграму засвоілі, каб гулялі і развіваліся». «Не купляйце, — раіць ёй іншая. — Я працавала ў школе, прынцыпова ні капейкі не ўкладвала. Не звольнілі, пайшла сама. Клічуць чацвёрты год вярнуцца кожны жнівень».

@za_raza #поборывсадах #часть2 #спасибоктоподдержал #людичитаютжопой #детскийсад #гомель #беларусь #онаболевшем #буднимамки #мояжизнь #мойвидеодневник #начинающийтиктокер #рекомендации #реки #globalrecommendations #детки_конфетки #мамкаустала ♬ оригинальный звук - Ольга

Учора блогерка запісала працяг гісторыі. Высветлілася, што мінулае відэа выклікала ажыятаж у Гомелі. Яна вырашыла растлумачыць некаторыя моманты:

— Я не хацела пакрыўдзіць ані садочак, ані выхавацельку. Маё відэа было не пра іх, а пра тое, што надта ініцыятыўныя бацькі хочуць зрабіць з дзяржаўнага садочка прыватны. То-бок стварыць нейкія шыкоўныя ўмовы. А астатнія бацькі не маюць права не пагадзіцца з гэтым.

Большасць людзей моўчкі здаюць грошы, хоць і не згодны з такой сітуацыяй. Калі яны скажуць нешта, то пачынаюцца маніпуляцыі: «Вы не любіце сваё дзіця!». Маё відэа было выклікам. Калі вы хочаце здаваць грошы на садочак — крута, вы малайцы, рабіце што хочаце. Але калі нехта не хоча ці не можа, не трэба крыўдзіць іх.

Блогерка кажа, што яе гісторыя ўжо дайшла да адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля: вылічылі, пра які садочак яна казала, і там ужо ўсім «далі трындзюлей». Жанчына адзначыла, што ў выніку зрабілі вінаватай выхавацельку, якая сама нічога не прасіла.

Новае відэа ўжо таксама набрала больш за 100 тысяч праглядаў і справакавала чарговую хвалю дыскусіі. «Часам мамы з 14 айфонамі шкадуюць 50 рублёў, каб раз на чатыры гады акно ў групе замяніць», — абурыўся прыхільнік ідэі таго, што бацькі павінны фінансава дапамагаць школам і садкам. Блогерка парыравала: «Гэта асабістая справа тых мам. Яны самі зарабляюць сабе на айфоны».

 Чытайце таксама:

«Дырэктарка абурылася тым, што мы паклеілі беларускія шпалеры, а не нямецкія». Бацькі пра зборы на рамонт у школах 

Да 200 рублёў за 15 хвілін. Колькі каштуе віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі 

Прыватнікі закрываюцца: бацькі распавялі пра сыход гурткоў са школ

Каментары3

  • Srgej70
    19.12.2023
    Это известный бизнес на детях "педагогов" , которые ясно подсказали это, как только эта группа через пару лн уйдет, пылесос сразу забирается себе домой.
  • Не аматар бацькавых булак
    19.12.2023
    Беларусы, што не перагарнулі старонку, не скідваюцца, бо. З працоўнага заробку, з кожнай пакупкі мы плацім - налогі. Налогі з каторых павінен купляцца пыласос! ну а калі гэтыя грошы на пыласос, вокны і г.д. патрачаны на "бацькавы булкі" (забава - конкурс на Свіслаччыне) і на ўзнагароды "бацькавым булачнікам" - то не мая справа.
  • Нікап'я
    19.12.2023
    Не плаціце, не дапамагайце рэжыму.

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек3

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцінскі «гандляр смерцю» вярнуўся ў бізнэс11

Суд у «ДНР» завочна прысудзіў беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку да 14 гадоў калоніі

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ13

«Усё цела было ў парэзах». Вязень з «Воўчых нор» расказаў пра Сцяпана Латыпава3

«Зара над Нёманам» мае стаць вялікім сюрпрызам выбараў у Літве19

Эканаміст Павел Данейка расказаў, чаму на сумоўях пытаўся пра Гары Потэра11

Як выглядае самы ўзорны пад'езд у Мінску1

Сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адправілі на Акрэсціна1

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па медыцыне і фізіялогіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек3

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →