Падчас футбольнай гульні «Гранады» з «Атлетык Більбаа», што адбылася ў нядзелю 10 снежня, у аднаго з фанатаў спынілася сэрца.
Гульню, якая праходзіла ў андалускім горадзе Гранада, перапынілі на 18-й хвіліне (лік тады быў 0:1 на карысць «Атлетыка»).
На полі ўвагу на смерць заўзятара звярнулі дзякуючы брамніку «Атлетыка» Унаі Сімону, піша Sports.ru. Ён сігналізаваў памочніку суддзі і настаяў, каб матч перапынілі. Заўзятары «Гранады» апладзіравалі брамніку зборнай Іспаніі і скандавалі «Унаі, Унаі».
Заўзятара спрабавалі рэанімаваць дзяжурныя дактары на стадыёне. Тое, што адбывалася, ад іншых прысутных закрывалі прасцінай — па правілах бяспекі, чалавека ў нестабільным стане нельга было эвакуяваць. У нейкі момант чалавека ўдалося стабілізаваць, дактары яго звезлі, але выратаваць не змаглі.
Матч вырашылі не працягваць. Пра дату, калі яго дагуляюць, будзе вядома пазней.
Каментары