Грамадства66

«Вы хочаце паставіць мне помнік?» Купалавец Міхась Зуй распавёў, як сваім пытаннем раззлаваў Лукашэнку

У новым выпуску «Жыццё-маліна» акцёр Міхась Зуй згадаў, як Лукашэнка прыязджаў на адкрыццё Купалаўскага тэатра пасля рэканструкцыі і як на іншай сустрэчы з ім раздавалі пытанні.

Міхась Зуй Михаил Зуй Mikhail Zui
Міхась Зуй. Скрын відэа malina_by / YouTube

Міхась Зуй згадвае, што аднойчы яму давялося задаць пытанне Лукашэнку. Было гэта на адкрыцці жылога комплексу «Магістр», дзе некаторым купалаўцам давалі службовыя кватэры.

«На аўтобусах нас прывезлі і раздалі пытанне. <…> Я павінен быў задаваць такое пытанне: «Скажыце, мне здаецца, у нашым горадзе неяк мала помнікаў. Якому вядомаму беларусу вы б паставілі помнік?» Ён такі: «Ніякаму. Ніякаму!» Ён так раззлаваўся. Я так стаю і думаю, пры чым тут я.

«Вось вы хто, скульптар?» Я адказваю: «Так». І вось ён пераварочвае: «Вось вы хочаце паставіць мне помнік? Не трэба мне помнікаў у мой гонар. Не трэба, не хачу».

Калі Лукашэнка прыходзіў на адкрыццё Купалаўскага тэатра пасля рэканструкцыі ў 2013-м, то ён падчас размовы прапаноўваў усім сваю гарэлку, кажа Зуй. Акцёр заўважае, што Лукашэнка ўмее захапіць сваімі прамовамі.

«Я адчуў, што вельмі лёгка трапіць у пастку. Вельмі лёгка падумаць: а можа і праўда? Тут цёпла, тут добра, тут ты за Беларусь, а там, бляха, трэба з'язджаць, трэба нейкай экстрэмісцкай дзейнасцю займацца. Вельмі лёгка ківаць, унутры ўсё механізмы для гэтага гатовы».

Чытайце яшчэ:

«ЧинЧины пролетели кукушкой» — сатырычны фільм з новай песняй Алены ЖалудОк. 

Зорка Шчучыншчыны Алена «Жалудок» і купалавец Міхась Зуй — вялікая гутарка пра сям'ю, выхаванне дзяцей і патрыятызм

Каментары6

  • книгар
    09.12.2023
    Задавати питання Лукашенку сенсу немає, бо йому навіть книга Магди не допомогла)
  • Помнік
    09.12.2023
    Як сціплы старшыня калгаса
  • знічка
    09.12.2023
    Якому вядомаму беларусу вы б паставілі помнік?» Ён такі: «Ніякаму. Ніякаму!» Ён так раззлаваўся.
    ============================
    Ну хто б сумняваўся, што Беларусью вось ўжо 30 гадоў кіруе беларусафоб, які атачыў сябе не беларусамі і беларусафобамі. 

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →