Балерыне, народнай артыстцы Беларусі Людміле Бржазоўскай, было 77 гадоў. Яна памерла сёння, 6 снежня, паведамляе ў тэлеграм-канале Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі.
Людміла Бржазоўская нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча.
З 1966 г. — артыстка балета Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Першай буйной працай на сцэне тэатра стала партыя Сольвейг у балеце «Пер Гюнт» (1967 год).
Стажыравалася ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава ў Наталлі Дудзінскай.
З 1969 да 1988 года выконвала вядучыя партыі ў балетах «Лебядзінае возера», «Спартак», «Раймонда», «Бахчысарайскі фантан», «Дон Кіхот», «Спячая прыгажуня», «Жызэль» і іншых.
Званне народнай артысткі Беларусі яна атрымала, калі ёй было 29 гадоў.
Ёй захапляўся знакаміты італьянскі рэжысёр Франка Дзефірэлі. Яе вельмі часта параўноўвалі з галівудскай зоркай Одры Хепберн. Яна супернічала з Маяй Плісецкай, і калі параўноўвалі іх выкананне партыі Кармэн, перавагу часта аддавалі Бржазоўскай.
Каментары