Прычым на адзіным памежным пункце з Польшчай — «Казловічы—Кукурыкі» — стаіць 1000 машын.
Чэргі грузавых аўтамабіляў, якія чакаюць уезду з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, працягваюць павялічвацца, на мяжы па стане на 14:00 сабралася 3100 машын, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
«1 000 грузавікоў фіксуецца перад самым загружаным польскім памежным пераходам «Кукурыкі» (сумежны беларускі — «Казловічы»), яго супрацоўнікі за суткі аформілі каля 60% аўто ад нормы», — гаворыцца ў ДПК.
На мяжы з Літвой у Беняконях стаіць 830 велікагрузаў, у Каменным Логу — 490, Катлоўцы — 310, найменш загружаная блізкая да Гродна Прывалка, там стаіць усяго 190 машын.
Што да мяжы з Латвіяй, то ў Грыгараўшчыне стаіць 310 машын.
Каментары