Украінскаму легіянеру беларускага клуба было ўсяго 33 гады.
На вайне падчас баявога выхаду 29 лістапада загінуў экс-футбаліст Раман Гадаваны, напісаў у фэйсбуку журналіст Раман Бебех.
«Рома быў у 33-й брыгадзе. Ноччу быў на баявым выхадзе, па яго падраздзяленні пачаў працаваць танк. Байцы забеглі ў пасадку і там закранулі расцяжку».
Журналіст таксама заклікае дапамагчы сям'і вайскоўца. У яго засталося двое дзяцей і жонка.
Раман Гадаваны нарадзіўся ў Цярнопалі. Футбольную кар'еру пачаў у «Валыні», ва ўкраінскай прэм'ер-лізе згуляў 104 матчы.
У 2016 годзе гуляў за мазырскую «Славію». Правёў за палескі клуб восем матчаў, забіў адзін гол.
Каментары