Смяротнае начное ДТЗ у Столінскім раёне: загінула 25-гадовая дзяўчына, двое малых дзетак шпіталізаваныя
Смяротная аварыя адбылася 27 лістапада каля 23:30 на 56-м кіламетры дарогі Р88 Жыткавічы — Давыд — Гарадок — мяжа Украіны, піша БелТА.
23-гадовы хлопец з Альшанаў не справіўся з кіраваннем Audi, выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся з аўтамабілем Ford, у якім ехаў 28-гадовы.
У выніку ДТЗ 25-гадовая пасажырка аўтамабіля Ford памерла на месцы здарэння. Кіроўцу аўтамабіля і двух дзяцей — пяцігадовую дзяўчынку і аднагадовага хлопчыка — шпіталізавалі. Дзяцей везлі без дзіцячых утрымлівальных прылад.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі на дарозе ў нестабільных умовах надвор'я: выбіраць бяспечную хуткасць, устрымацца ад неабдуманых манеўраў, улічваць бачнасць і стан праезнай часткі. Кіроўца і ўсе пасажыры павінны быць прышпіленыя рамянямі бяспекі.
У міліцыі нагадваюць, што сёння і найбліжэйшыя дні ў Беларусі прагназуецца пагаршэнне ўмоў надвор'я, моцны вецер і снегапады.
Каментары