Учора форвард «Мілана» Франчэска Камарда дэбютаваў у Серыі А ў матчы супраць «Фіярэнціны».
Франчэска быў выкліканы ў асноўны склад «Мілана» пасля таго, як «расанеры» з-за траўмаў страцілі перад гульнёй некалькі форвардаў.
Камарда выйшаў на поле на 83-й хвіліне пры ліку 1:0 на карысць «Мілана». Гульня і скончылася з такім лікам.
Франчэска дэбютаваў у Серыі А ва ўзросце 15 гадоў і 260 дзён (ён нарадзіўся 10 сакавіка 2008 года).
Да гэтага рэкорд належаў Уіздаму Амі з «Балоньі», які 12 мая 2021 года выйшаў на поле ва ўзросце 15 гадоў і 274 дзён.
Наогул Франчэска Камарда — унікум. За юніёрскія каманды «Мілана» ён забіў 485 галоў у 89 матчах (гэта значыць прыкладна па 5,45 галоў за гульню).
За «Мілан-19» (дзе гуляюць футбалісты ўзростам да 19 гадоў) у гэтым годзе ён правёў сем галоў у 13 паядынках.
Выступае Камарда і за розныя юнацкія зборныя Італіі.
Каментары