Культура77

У Барысаве правялі рэканструкцыю баёў 1812 года

На «Чычагаўскіх батарэях» рэканструктары аднавілі падзеі бою, які адбыўся тут падчас расійска-французскай вайны. 

Фота: тэлеграм-канал «Борисов, Жодино, Крупки | Новости»

Бітва пачалася з перастрэлкі паміж лёгкай пяхотай, затым на поле выйшлі асноўныя сілы напалеонаўскай арміі і завязаўся ўпарты бой. З сабой на рэканструкцыю бою артылерысты прывезлі гарматы ўзору 1812 года.

Сярод рэканструктараў можна было пабачыць і жанчын. Нехта ўдзельнічаў у ваенных баталіях, а нехта забяспечваў наведвальнікаў і ўдзельнікаў шоу, у тым ліку ў вобразе маркітантак, усім неабходным у «тыле».

А сярод гасцей былі заўважаны нават грамадзяне афрыканскай Ганы.

З 14 (26) па 17 (29) лістапада 1812 года паміж французскімі карпусамі і расійскімі войскамі Чычагава і Вітгенштэйна адбылася серыя баёў на абодвух берагах ракі Бярэзіны ў раёне вёскі Студзёнка Барысаўскага раён. У гэты час армія Напалеона спрабавала пераправіцца цераз раку. Французская армія была ў выніку цалкам разгромлена, але сам Напалеон пазбег палону і змог з ядром сваёй гвардыі вырвацца з расійскага акружэння. Бітва пакінула моцны адбітак у грамадскай свядомасці французаў, якія да гэтага часу ўжываюць слова «Бярэзіна».

Фота: тэлеграм-канал «Борисов, Жодино, Крупки | Новости»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Litwin _BNR
    25.11.2023
    НН , дзе інфармацыя пра Аднаўленне ВКЛ ў 1812 ?
  • Ы
    25.11.2023
    1863, нікім ня быў, ці вы з тых, хто верыць, што ён сапраўды адрадзіў бы польскую дзяржаўнасць (ужо не кажучы пра літоўскую)?
    Чувак зрабіў кар'еру падчас рэспублікі і зрабіў сябе імператарам, хаха, классік хісторі ў стылі Юлія Цэзара. Балада старая як гэты свет. Нехапала яму яшчэ займацца праблемамі народаў усходняй Еўропы. Мне смешна, як патрыёты з яго лепяць героя-вызваліцеля
  • Нядорага
    25.11.2023
    Лячу такіх белаусаў ад страты сувязі з рэальнасцю.

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?4

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Усе навіны →
Усе навіны

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?37

Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў3

Прадпрымальныя жыхары Магілёва самастойна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Яны зарабілі 435 тысяч рублёў1

У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў2

«Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў8

Мінтранс расказаў, калі можна адмовіцца ад аплаты за паездку на таксі

«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме44

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?155

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?4

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Галоўнае
Усе навіны →