Ціханоўская выступіла на найбуйнейшай тэхнаканферэнцыі Web Summit. Яна распавяла пра беларускія «Гаюн» і «Голас»
На адной з самых уплывовых тэхналагічных канферэнцый Еўропы, дзе Ціханоўская выступіла на запрашэнне прэмʼер-міністра Партугаліі, яна распавяла пра ролю тэхналогіяў у беларускім супраціве.
У якасці прыкладаў Ціханоўская прывяла платформу «Голас» і платформы для краўдфандынгу, а таксама «Беларускі гаюн», «Новую Беларусь» ды іншых.
Ціханоўская заклікала тэхналагічныя кампаніі аказваць падтрымку беларускім незалежным медыя, блогерам і журналістам.
Асобна дэмакратычная лідарка заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць Украіну для яе перамогі ў вайне. Яна лічыць, што гэтая перамога можа даць шанец і на перамены ў Беларусі, паведамляе штаб палітыка.
Каментары