Беларускіх літаратараў запрашаюць узяць удзел у творчай рэзідэнцыі ў цэнтры Варшавы
Тэрмін рэзідэнцыі ад 2 да 6 тыдняў.
Арганізатары даюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю 120 злотых на дзень (27 еўра або 29 даляраў), мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці ўстановы, піша «Будзьма».
Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды Украіны, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
- У іх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку, або хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры,
- Яны могуць камунікаваць на англійскай ці польскай мовах,
- У гэты момант працуюць над літаратурным праектам.
Тэрмін рэзідэнцыі ад 2 да 6 тыдняў.
Пачатак набору: з 13 лістапада.
Дэдлайн: 26 лістапада.
Даведацца падрабязней пра ўмовы можна тут.
Каментары