Затрымалі выпускніка гістфака і ягоную дзяўчыну — за тое, што перасылалі адно аднаму навіны з тэлеграм-каналаў
Спачатку прыйшлі да хлопца, а пасля затрымалі дзяўчыну.
Затрыманыя — 24-гадовы выпускнік гістфака БДУ Мікіта Сіўкоў і ягоная дзяўчына, 22-гадовая Марына Васілёнак. Дзяўчына раней выкладала англійскую, а Мікіта, мяркуючы з сайтаў пошуку працы, нядаўна шукаў працу выкладчыка.
Затрымалі іх за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у асабістых перапісках з рознымі людзьмі. Дзяўчыну затрымалі пасля хлопца — губазікаўцы кажуць, што прычынай стала тое, што яны перасылалі адно аднаму публікацыі з непраўладных тэлеграм-каналаў.
Мяркуючы з інфармацыі з канала ГУБАЗіК, абаім пагражаюць адміністрацыйныя справы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары