Грамадства66

Віктару Бабарыку — 60. Што вядома пра яго за кратамі

У зняволенні Віктар Бабарыка сустракае чацвёрты дзень народзінаў.

9 лістапада сям’я палітыка звычайна збіралася разам. Дзеці віншавалі бацьку зранку, уручаючы падарункі, а ўвечары сям'я ішла на вячэру ў месца з цікавай і незвычайнай кухняй. Там шмат гаварылі, згадваючы сямейныя гісторыі.

Паводле блізкіх да сям’я Бабарыкі людзей, ён больш любіў сам дарыць падарункі, чым прымаць іх.

Сям'я Віктара Бабарыкі. Фота: сямейны альбом сям'і Бабарыкі

Цяпер палітыка ўтрымліваюць у памяшканні камернага тыпу наваполацкай калоніі № 1 у ізаляцыі ад іншых зняволеных.

«Якіхсьці выпадкаў асаблівых не было пасля шпіталізацыі вясной», — адзначае паплечнік палітыка.

У маі былы палітзняволены Аляксандр Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, выказваў меркаванне, што палітыка маглі моцна збіць у калоніі: у яго магло быць прабітае лёгкае і зламаныя рэбры.

«Улада не хоча, каб людзі даведваліся, што адбываецца ў калоніях, і вось на іх яна паказвае», — казаў былы палітвязень.

Паводле Кабанава, Бабарыку ізалююць максімальна. За спробу пагаварыць з ім караюць ШІЗА. Крымінальнікаў страшаць пастаноўкай на прафулік. Супрацоўнікі калоніі стараюцца не звязвацца з Бабарыкам, бо «яшчэ прэзідэнтам стане».

Віктар Бабарыка спачатку працаваў у калоніі апальшчыкам у пякарні. Затым яму далі працу ўкладчыка хлебабулачных вырабаў. Увесь працоўны час ён знаходзіўся ў памяшканні без вентыляцыі, з тэмпературай плюс 30 градусаў.

Віктар Бабарыка ў судзе. Фота: БелТА

Па словах Лабачова, у час, што ён быў у калоніі, Бабарыка трымаўся бадзёра, але да людзей ставіўся насцярожана, бо ў калоніі хапае стукачоў.

«Гэта ўбачылі пазаштатныя супрацоўнікі адміністрацыі, пабеглі ў штаб і даклалі пра гэта аперам [супрацоўнікам адміністрацыі калоніі]. На гэтай падставе палітвязню павесілі такі прафулік», — расказваў адзін з былых зняволеных.

Паўлінковіч казаў, што на палітыка кожны месяц складалі рапарты за надуманыя парушэнні і адпраўлялі ў ШІЗА. Бабарыку часта выклікаў цяпер ужо былы начальнік калоніі Андрэй Пальчык, і пасля візітаў Бабарыку кідалі ў штрафны ізалятар.

17 ліпеня сваякоў палітыка на прыёме ў наваполацкай калоніі запэўнівалі, што яго здароўю нічога не пагражае, але самога нявольніка не паказалі.

У гэтым верасні прадалі таксама сем наручных хранометраў Бабарыкі. У 2021 годзе на аўкцыёне купілі яго арыштаваны аўтамабіль Ford Fiesta. Таксама выстаўлялі на таргі аптычны прыцэл, які належыць палітыку, і долі ў статутным капітале трох кампаній — «Прыватлізінг», «Прававы дыялог» і «Сістэмы апрацоўкі інфармацыі». 

Эдуард Бабарыка з бацькам Віктарам Бабарыкам. Фота: t.me/viktarbabarykaofficial

Экс-старшыня Белгазпрамбанка і мецэнат Віктар Бабарыка 12 мая 2020 года заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Яго каманда хутка сабрала 440 тысяч подпісаў. 18 чэрвеня 2020 года Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, які ўзначальваў перадвыбарчы штаб, былі затрыманыя, калі везлі подпісы ў ЦВК.

Яго сын правёў у СІЗА без суда тры гады. 5 ліпеня яго адправілі ў калонію ўзмоцненага рэжыму на 8 гадоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Гэта прысуд за бацьку, пра якога Эдуард нічога не чуў з 26 красавіка». Ціханоўская пракаментавала сённяшні прысуд Бабарыку

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам

Два гады таму Марыю Калеснікаву і Максіма Знака асудзілі на гіганцкія тэрміны. Ужо некалькі месяцаў пра іх няма ніякіх звестак

Каментары6

  • Anatol Starkou
    09.11.2023
    Радня. І навошта палез у палітыку?
  • Погасшая звезда
    09.11.2023
    Anatol Starkou,далеко яблоко упало от яблони. А может сказалось обработка химией американско-совковой?
  • Свабодны чалавек
    09.11.2023
    Свабоду! 

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне15

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца44

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы10

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Машыну як з коміксаў прадаюць у Баранавічах. Колькі хочуць?

Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю

«Калі б Лукашэнка ўзняў пытанне перад Пуціным, мог бы вярнуцца нават Крыж Еўфрасінні». Мацукевіч — пра вяртанне культурных каштоўнасцяў4

Жыхары Плешчаніц скардзіліся, што дрэвы абрэзалі «пад слуп». Улады сказалі, што ўсё законна, а потым пакаралі вінаватага1

Шматпавярховы дом у Белгарадзе 5 лістапада атакаваў расійскі шахед2

«Знаёмы забраў пасылку, заразіўся псутай і памёр». Таролаг з Гомеля нагрэла грамадзянку Германіі на 10 тысяч еўра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне15

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Галоўнае
Усе навіны →