Грамадства22

Родныя Бабарыкі трапілі на прыём у калоніі. Што ім расказалі

17 ліпеня сваякі Віктара Бабарыкі размаўлялі з адміністрацыяй папраўчай калоніі №1 у Наваполацку, як распавядае тэлеграм-канал асуджанага на 14 гадоў экс-банкіра, які ўвесну 2020 года наважыўся кінуць выклік Лукашэнку.

Віктар Бабарыка ў судзе. Фота: БелТА

— Віктар Бабарыка знаходзіцца ў ПК-1. Яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), куды адпраўляюць за парушэнні на пэўны тэрмін.

— у ПКТ забароненыя званкі і спатканні, але перапіска можа быць.

— Здароўю Віктара Бабарыкі нібыта нічога не пагражае.

— Самога Бабарыку ім не паказалі.

***

Пра Віктара Бабарыку, асуджанага на 14 гадоў калоніі, нічога не вядома два з паловай месяцы. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, у ноч з 24 на 25 красавіка яго шпіталізавалі ў бальніцу Наваполацка.

12 мая ад праваабаронцаў з’явілася інфармацыя, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пазней — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. Пасля гэтага ніякіх звестак не паступала.

17 мая адбылося масавае затрыманне медыкаў у Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы — акурат той, куды прывезлі былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта і адкуль падпольны «Рабочы рух» атрымаў інфармацыю пра яго шпіталізацыю. Многім медыкам далі ад 10 да 15 сутак. Некаторым выпісалі штрафы.

Потым медыкаў звольнілі за прагулы, як паведамляў тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Сын Віктара Бабарыкі Эдуард хадайнічаў, каб бацьку выклікалі ў якасці сведкі на суд, але экс-банкір, хутчэй за ўсё, у судзе так і не з'явіўся.

Разам з тым варта адзначыць, што пасля з'яўлення чутак пра смерць іншага палітвязня — Сяргея Ціханоўскага — на наступны дзень праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з яго ўдзелам. Пра Бабарыку — маўчок.

Кіраўнік Белгазпрамбанка вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары 2020 года і сабраў рэкордную колькасць подпісаў выбарцаў. Сацыялагічныя даследаванні паказвалі, што ён мае самы высокі рэйтынг сярод усіх кандыдатаў. Аднак у чэрвені 2020 года лукашэнкаўцы яго арыштавалі, а Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

 

Каментары2

  • Федзя
    18.07.2023
    Дык жывы Бабарыка цi што там?
  • Ёсік
    18.07.2023
    А ці жывы ён? Дзе міжнародныя праваабаронцы, дзе не лукашовы чырвоны крыж? Чалавек як быццам ёсьць, але яго няма. Беларусы, газпрамаўскі ён засланец, ці не, але ён чалавек, а яго ўлады сьцерлі. Калі такое робяць са шмат кім, чаму гэта ў будучым не рабіць з усімі. У жніўні 2020 будавалі лагеры для нязгодных, як немцы ў 1941 для палонных чырвонаармейцаў - калючы дрот, кулямёты на вежах па кутах. Дык які генацыд швед даследуе, генацыд якога часу? Колькі нелюдства, нянавісьці, ілжы тата з маці заклалі ў аляксандра лукашэнку.

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі5

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі пракаментавалі знос будынка Гістарычнай майстэрні ў Мінску

Для галоўнага ахоўніка Лукашэнкі прыдумалі кіраўнічую пасаду ў Беларусбанку8

Крах рэжыму за 11 дзён. Чаму армія Асада так хутка развалілася?7

Да беларусаў, якія запісаліся на падачу ў польскія візавыя цэнтры, іх супрацоўнікі маюць непрыемныя пытанні18

Фрыдрых Мерц: Мы змушаем Украіну ваяваць са звязанай рукой

Кіраўнік рады Эдынбурга засыпаў украінскіх бежанак інтымнымі паведамленнямі. Цяпер у яго праблемы5

Яшчэ адзін сусветны аўтавытворца назваў памылкай стаўку на электрамабілі15

Беларусь пакідае адна з самых папулярных мабільных праграм для заняткаў спортам

Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай судзілі за пратэсты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі5

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →