Грамадства22

«Ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне». Рэдактару «Рэгіянальнай газеты» прысудзілі 4 гады калоніі

«Няма ніякай маёй віны. Шкада, што я як дзед не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда», — сказаў 65-гадовы рэдактар незалежнай маладзечанскай газеты ў апошнім слове.

Фота: «Радыё Свабода»

У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК, піша «Вясна».

Крымінальную справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Аляксандр Марцінчык.

Паводле следства, Манцэвіч як дырэктар рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі, з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах заведама лжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

А ў артыкулах выдання, па меркаванні абвінавачання, «утрымлівалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фарміраванне лжывых уяўленняў аб незахаванні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

Суд пакараў журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яму далі штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў.

Журналіста пачалі судзіць яшчэ 26 верасня. 

У ходзе судовага працэсу да матэрыялаў справы былі далучаныя назвы і спасылкі ўсіх публікацый, дзе экспертыза знайшла «экстрэмізм», а таксама пералічаныя шматлікія тг-каналы і інтэрнэт-рэсурсы, якія публікавалі інфармацыю «Рэгіянальнай газеты».

У сваім апошнім слове Аляксандр Манцэвіч казаў пра сваіх знакамітых продкаў, пра газету, якая сталася часткай ягонага жыцця, пра сваю грамадзянскую пазіцыю:

«Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Быўшы за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны. Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з'явіцца вуліца імя «Рэгіянальнай газеты», якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду…

Няма ніякай маёй віны. Шкада, што я як дзед не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газету, яка магла існаваць доўгія гады… Сваёй віны не прызнаю».

«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне з Маладзечна, якое асвятляла падзеі ў паўночна-заходняй Беларусі. Яна пісала пра Маладзечанскі, Вілейскі, Смаргонскі, Валожынскі, Астравецкі, Ашмянскі, Мядзельскі раёны — гістарычную Віленшчыну. Выходзіла «Рэгіяналка» па-беларуску і вылучалася найвышэйшым узроўнем журналістыкі. Яе разграмілі ў 2023 годзе, разам з астатнімі незалежнымі, непадкантрольнымі лукашэнкаўцам выданнямі.

Каментары2

  • Улад
    03.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ясь і Яніна
    03.11.2023
    Правильно сделал, что вину не признал. Достойный человек, внуку точно не будзе сорамна!

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →