Авіякампанія airBaltic абʼявіла аб вялікім распродажы білетаў на 2024 год
Папулярная ў беларусаў латвійская авіякампанія airBaltic абʼявіла аб распродажы білетаў. Ён працягнецца да 10 лістапада 2023 года.
Цана квітка — ад 22 еўра, указана ў паведамленні авіякампаніі. Колькасць месцаў па такіх коштах абмежавана. Квіткі прадаюцца на падарожжы з 1 жніўня да 26 кастрычніка 2024 года.
У прэс-службе airBaltic дадаюць, што замарозкі цэнаў, частковай аплаты і аплаты баламі airBaltic Club падчас акцыі не будзе. Плата за змяненне часу рэйса складае 50 еўра за паездку ў адзін бок. Больш падрабязна з умовамі акцыі і прапановамі можна азнаёміцца тут.
Каментары