Упершыню з моманту катастрофы ў Беларусь прыляцеў адзін з бартоў Яўгена Прыгожына — Беларускі Гаюн
Самалёт прыляцеў сёння ў Гомель.
Сёння ўпершыню праз два месяцы з моманту катастрофы ў Беларусь з Санкт-Пецярбурга прыляцеў адзін з самалётаў, звязаных з ПВК «Вагнер»: Beech C90b King Air (рэг. нумар RA-07893) сеў на аэрадроме ў Гомелі ў 11:53 (мінскі час), піша «Беларускі Гаюн».
Гэты борт папярэдні раз быў у Беларусі 3 жніўня і праз 5 гадзін 20 хвілін паляцеў у Пецярбург.
Два тыдні таму з вайсковага аэрадрома Бабруйск раніцай 13 кастрычніка паляцеў у Малі транспартны Іл-76 (RA-76370) расійскай грузавой авіякампаніі «АбаканЭйр».
Каментары