Культура

У гэтыя выхадныя ў польскіх Катавіцах адкрываецца кніжны кірмаш, дзе выступяць і беларускія аўтары. Вось расклад сустрэч

З 3 па 5 лістапада ў Катавіцах пройдзе Кніжны кірмаш, на якім будзе працаваць у тым ліку і беларускі стэнд незалежных выдавецтваў «Вольная Беларусь». Беларускія выдаўцы і аўтары ўдзельнічаюць на падзеі ўпершыню і будуць прадстаўлены ў ганаровым статусе спецыяльных гасцей. «Будзьма» расказвае, каго і калі можна будзе паслухаць.

Кніжны кірмаш сустрэне сваіх гасцей у Міжнародным кангрэс-цэнтры (Katowice, plac Sławika i Antalla 1). Дарэчы, гэта адна з найбуйнейшых кніжных падзей у Польшчы. У мінулым годзе, напрыклад, яе наведала больш за 30 тысяч чалавек. Сёлета на кірмашы мы ўпершыню ўбачым вялікі стэнд з кнігамі больш як дзесяці беларускіх выдавецтваў.

Праграма «Вольнай Беларусі», 3-5 лістапада:

3 лістапада (пятніца)

  • 16.00 — 17.00 Прэзентацыя серыі «Турэмная літаратура» (Алена Лапцёнак, праваабарончы цэнтр «Вясна»).
  • 17.00 — 18.00 Дыскусія «Беларуская кніга: выклікі і перспектывы». З удзелам Аліны Коўшык (Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні), Наталлі Русецкай (Інстытут беларускай кнігі), Андрэя Янушкевіча (выд-ва «Янушкевіч»). 

4 лістапада (субота)

  • 13.00 — 14.00 Прэзентацыя беларускіх перакладаў польскіх аўтараў Шчэпана Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка» (выд-ва «Янушкевіч»).
  • 14.00 — 15.00 Прэзентацыя кнігі вершаў Уладзіміра Някляева «Сам» (галоўная зала).
  • 15.00 — 16.00 Прэзентацыя кнігі «Беларускі брыкалаж» нямецкага даследчыка Генрыха Кіршбаума (выд-ва «Vesna»).
  • 16.00 — 17.00 Прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIIІ стагоддзя і да нашага часу» Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча.
  • 17.00 — 18.00 Творчая сустрэча з аўтарам Сашам Філіпенкам («Былы сын», «Ціхары», «Крэмулятар»).

5 лістапада (нядзеля)

  • 13.00 — 14.00 Дыскусія «Ці мусім мы клапаціцца пра пераклады беларускіх кніг на іншыя мовы?» з удзелам выдаўца Валянціны Андрэевай (выд-ва Gutenberg), аўтара Васіля Еўдакімава («Круглая Square»), перакладчыцы, паэткі Наталлі Русецкай.
  • 14.00 — 15.00 Прэзентацыя новых кніг выдавецтва Gutenberg: «Круглая Square» Вала Клемэнта, «Хто жыве ў гаражы» Андрэя Скурко.

Гадзіны працы:

  • 3 лістапада, пятніца: 11.00 — 19.00
  • 4 лістапада, субота: 10.00 — 19.00
  • 5 лістапада, нядзеля: 10.00 — 17.00

Стэнд «Вольная Беларусь» арганізаваны Інстытутам беларускай кнігі пры падтрымцы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні і фундацыі «Гісторыя і культура». Падчас урачыстага адкрыцця прагучыць адмысловы відэазварот Святланы Ціханоўскай, а вітальнае слова прамовіць Аліна Коўшык — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.

Каментары

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыўся антуражны рэстаран. Выклікаць афіцыянтаў там трэба асаблівым спосабам2

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →