Мастак, ілюстратар гістарычных кніг, пражыў 70 гадоў. Нам засталіся яго цудоўныя ілюстрацыі.
Уладзімір Лукашык нарадзіўся 17 сакавіка 1953 года ў Мінску. Ён працаваў у станковай і кніжнай графіцы, быў дызайнерам, педагогам.
Уладзімір Лукашык ілюстраваў такія вядомыя кнігі, як культавая кніга пачатку 1990-х «Меч князя Вячкі», «Гаспадар-камень» Генрыха Далідовіча, «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»Пятра Васючэнкі, «Міндаўг: пачатак гаспадарства» Алеся Краўцэвіча, зрабіў эскіз манеты да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.
Каментары