Дэніэл Рэдкліф здымае дакументальны фільм пра свайго дублёра, які пацярпеў падчас здымак «Гары Потэра»
Фільм раскажа гісторыю гімнаста і каскадзёра Дэвіда Холмса, якога выбралі на ролю дублёра акцёра.
Холмс і Рэдкліф працавалі разам на працягу 10 гадоў, але на здымках перадапошняга фільма пра Гары Потэра з каскадзёрам здарыўся няшчасны выпадак. Дэвід выконваў трук у сцэне з выбухам, падчас якой атрымаў траўму пазваночніка і застаўся паралізаваны.
Дэніэл Рэдкліф выступіў выканаўчым прадзюсарам дакументалкі, якая будзе называцца «Дэвід Холмс: хлопчык, які выжыў» (David Holmes: The Boy Who Lived). Прэм'ера адбудзецца ўжо 15 лістапада на HBO.
Каментары