Ён можа цягнуцца да канца лістапада.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/kamienny_log231024-uk42f.jpg.webp)
Каменны Лог. Фота: ДПК
Перад пунктам пропуску Каменны Лог (літоўскі напрамак) праводзяцца рамонтныя работы (ад участка дарогі з колавым рухам да пагранперахода). У сувязі з гэтым рух транспартных сродкаў можа быць ускладнены, папярэджвае Дзяржаўны памежны камітэт.
ДПК рэкамендуе ўлічваць гэту інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Таксама Памежны камітэт нагадвае, што з пачаткам рамонтных работ пакідаць транспартныя сродкі на гэтым участку дарогі забаронена.
Каментары