Як стала вядома «Нашай Ніве», сябры і бізнэс-партнёры вядомай блогеркі не могуць выйсці з ёй на сувязь.
У інстаграме Ганны — заўжды актыўным і поўным сторыс — таксама цішыня. Па ўскосных прыкметах можна зрабіць выснову, што Ганна Бонд затрыманая.
«Як мы зразумелі, яна на сутках», — кажуць людзі, якія з ёй супрацоўнічалі.
Прычына затрымання невядомая.
Ганна Бонд — вядоўца і блогерка. На яе ў інстаграме падпісана 101 тысяча чалавек.
Каментары