Яны былі асуджаныя за расклейванне пратэсных улётак, а данесла на іх дырэктарка школы.
20-гадовая студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Рыта Зотава і 27-гадовы Мікіта Хількевіч былі затрыманы 9 жніўня 2021 года за расклейванне пратэсных налепак і ўлётак у Чачэрску 5-6 чэрвеня 2021 г., затым адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, піша «Гомельская вясна».
Прычым пра ўлёткі ў міліцыю даклала дырэктарка школы № 2 Чачэрска Вольга Цалко, і маладых людзей знайшлі па запісах камер відэаназірання. На запісах, паказаных у судзе, было бачна, што Рыта наклеіла тры ўлёткі.
28 снежня 2021 г. іх зноў затрымалі і абвінавацілі па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» і народным артыкуле 342.
23 сакавіка 2022 суд Чачэрскага раёна (суддзя Пётра Цыганок, пракурор Дзяніс Лапіцкі) прыгаварыў іх да двух гадоў калоніі.
Рыта адбывала пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі, а Мікіта ў івацэвіцкай.
Сёння яны выйшлі на волю.
Каментары