Тэрміны палітвязні адбывалі ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.
Яўгена затрымалі ў Брэсце 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Летась яму прысудзілі 2,5 года калоніі.
Дзмітрый — жыхар Веткі, якога асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369 КК. У кастрычніку 2021 года ў судзе Веткаўскага раёна яму прызначылі 2 гады калоніі.
Тэрміны палітвязні адбывалі ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Яўген цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю ў канцы жніўня, а Дзмітрый — 19 верасня, піша «Вясна».
Каментары