Грамадства1818

«Амаль гадзіну прасядзеў у чарзе». Як беларусы падавалі звесткі пра ДНЖ

Пагаварылі з беларусамі, якія пайшлі паведаміць дзяржаве, што маюць карту паляка, ДНЖ або грамадзянства іншых краін.

Ілюстрацыйнае фота. Contributor / Getty Images

«Гэтыя даныя ў беларускай дзяржавы ўжо былі»

Андрэй (імёны суразмоўцаў зменены) мае польскі дазвол на жыхарства. Мужчына кажа, што паведаміў у МУС пра наяўнасць дакумента ў першай палове верасня.
«На ўсю працэдуру пайшло каля гадзіны, бо ў чарзе перада мной было яшчэ чалавек з дзесяць. Сама працэдура займае не больш за 5 хвілін.

З сабою трэба мець арыгінал і копію іншаземнага дакумента і беларускі пашпарт. Пасля праходжання працэдуры мне выдалі даведку, што я паведаміў аб набыцці або спыненні грамадзянства, дазволу на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі», — распавядае мужчына.

Андрэй не бачыць сэнсу прыхоўваць гэтую інфармацыю, бо ягоны ДНЖ неаднаразова трапляў у рукі беларускіх памежнікаў.

«Калі былі кавідныя абмежаванні, то наяўнасць ДНЖ была адной з падстаў, па якой можна было выехаць з краіны. Тады пры выездзе пагранічнікі рабілі копіі дакументаў, на падставе якіх ты выязджаеш. Таму гэтыя даныя ў беларускай дзяржавы ўжо былі.

Плюс апошнім часам памежнікі, калі бачылі пашпарт без візы, таксама задавалі пытанне, на якой падставе ты збіраешся трапіць у суседнюю краіну, прасілі паказаць ДНЖ. Магчыма, яны маглі ставіць нейкую пазнаку ў праграме, што чалавек мае ДНЖ», — лічыць мужчына.

За месяц, які прайшоў пасля падачы звестак, Андрэем ніхто дадаткова не цікавіўся.

Жонка і дачка Андрэя маюць карты паляка. Мужчына кажа, што гэтыя звесткі яны таксама падалі.

«Якім бы дзіўным і несправядлівым ні выглядаў гэты закон, яго трэба выконваць, бо ў іншым выпадку можна нарабіць сабе яшчэ большых праблем, асабліва калі ты жывеш і працуеш не за мяжой, а ў Беларусі», — мяркуе мужчына.

«Сказалі, што заўтра апошні дзень»

Суразмоўца, які жыве ў Літве, паведаміў пра наяўнасць ДНЖ па электроннай пошце.

«Патэлефанаваў у беларускую амбасаду ў Вільні, а там прымаюць дакументы толькі да 13 гадзін. Для мяне гэта не вельмі зручна. Да таго ж, па тэлефоне сказалі, што ў апошнія дні збіраюцца невялікія чэргі. Супрацоўнік амбасады прапанаваў альтэрнатыўныя варыянты падачы паведамлення. Сярод якіх — электронная пошта», — кажа Алег.

У выніку мужчына так і зрабіў. Спампаваў бланк паведамлення на сайце амбасады і запоўніў яго. Выслаў сканы беларускага пашпарта і літоўскага ДНЖ на пошту амбасады.

«Як я зразумеў, пасля апрацоўкі даных мне на пошту прыйдзе нейкае пацвярджэнне, што я своечасова паведаміў пра наяўнасць замежнага дакумента», — кажа мужчына.

Таксама чытач распавёў, што ў амбасадзе яго папярэдзілі аб тым, што падаць звесткі можна будзе толькі да 13 гадзін 10 кастрычніка.

«Супрацоўнік амбасады патлумачыў, што да іх не даводзілі інфармацыі аб працягу прыёму звестак, таму раіў паспяшацца, бо 11 кастрычніка ўжо не прымуць», — распавядае суразмоўца.

«Не бачу ў гэтым ніякага сэнсу»

Аднак справаздачыцца вырашылі не ўсе.

Адны з суразмоўцаў ужо каля пяці гадоў жывуць у Польшчы і апроч беларускага маюць польскае грамадзянства.

Сям'я перыядычна ездзіць у Беларусь, але інфармаваць дзяржаву аб наяўнасці іншага грамадзянства не спяшаецца.

«Не бачу ў гэтым ніякага сэнсу. Асабліва з улікам таго, што, прынамсі, пакуль няма ніякай адказнасці за тое, што ты не падасі тыя звесткі», — кажа Аліна.

Па словах жанчыны, на мяжы ім ужо даводзілася двойчы паказваць свае польскія пашпарты беларускім пагранічнікам.

«Яны проста бралі ў рукі польскую id-картку і параўноўвалі даныя з тымі, што маюцца ў пашпарце беларускім. Ніякіх сканаў ці копій нашых польскіх дакументаў яны не рабілі», — згадвае жанчына.

«Як я разумею, большасць не збіраецца гэтага рабіць»

Яшчэ адзін трымальнік польскага ДНЖ кажа, што займацца самаданосам не збіраецца.

«Пакуль ніякай адказнасці за непадачу звестак не будзе, я дакладна да іх сам не пайду», — кажа мужчына, які з 2016 года мае пастаянны ДНЖ у Польшчы, але жыве і працуе ў Беларусі.

Сярод яго знаёмых, якія маюць карты паляка або ДНЖ, толькі адзінкі пайшлі паведаміць пра гэта. 

«Як я разумею, большасць не збіраецца гэтага рабіць, паколькі ніякага пакарання за непадачу звестак няма. Калі нешта прыдумаюць, то, напэўна, дадуць нейкі пераходны тэрмін, за які можна будзе падаць інфармацыю пра замежны дакумент», — разважае мужчына.

Некаторыя з трымальнікаў замежных ДНЖ нават не ведалі, што мусілі пра яго паведаміць уладам.

Закон, які абавязвае грамадзян Беларусі праінфармаваць пра набыццё грамадзянства замежнай дзяржавы або дазволу на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі, набыў моц 11 ліпеня 2023 года. Крайняя дата падачы звестак для тых, хто атрымаў такі дакумент раней, — 10 кастрычніка. Астатнія мусяць падаваць звесткі не пазней за тры месяцы пасля атрымання такога дакумента.

Каментары18

  • сэм
    10.10.2023
    Сапраўдныя беларусы не здаюцца акупантам.
  • Безголовы
    10.10.2023
    Ганьба канешне,они прошли стадию рабов, это уже ХОЛОПЫ.
  • Вася
    10.10.2023
    А теперь можно и забрать внж у тех кто отстоял

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →