Ва Узброеных сілах — чарговая праверка баявой гатоўнасці. Будзе перамяшчэнне тэхнікі па дарогах
Праверка мае комплексны характар.
Сёння па даручэнні Лукашэнкі пачаўся чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл. Агульнае кіраванне мерапрыемствамі ўскладзена на Дзяржсакратарыят Рады бяспекі, паведамляе Мінабароны.
Праверка мае комплексны характар і дазволіць вызначыць гатоўнасць вайсковых часцей і падраздзяленняў выконваць задачы па прызначэнні, паведамляе ведамства.
Зазначаецца, што войскі зробяць маршы ў прызначаныя раёны, з наступным выкананнем нарматываў па прадметах баявой падрыхтоўкі, а ваенная і спецыяльная тэхніка будзе праверана кантрольнымі прабегамі, у тым ліку па перасечанай мясцовасці.
У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і асабістага складу па дарогах агульнага карыстання ў Мінскай і Віцебскай абласцях.
Таксама прадугледжваецца задзейнічанне авіяцыі.
Каментары