Грамадства2525

«Першае, што сказалі на допыце ў КДБ: распавядзём усім, што ты гей». Вядучы Сяргей Падсасонны — пра асабістае жыццё

Вядучы «Белсата» Сяргей Падсасонны шчыра распавёў у выпуску ютуб-канала «Жыццё-маліна» пра свой камінг-аут у вёсцы, жыццё з партнёрам і ціск КДБ.

Сяргей Падсасонны Siarhei Podsasonny Сергей Подсосонный
Журналіст Сяргей Падсасонны. Скрыншот відэа: malina_by | YouTube

Што значыць быць адкрытым геем у Беларусі

Сяргей Падсасонны адзначае, што не хаваў сваёй арыентацыі падчас жыцця ў Беларусі. Па яго словах, ён заўсёды ведаў пра яе: «Гэта не тое, што ўзнікае раптам». Ён лічыць прапагандысцкім стэрэатыпам погляд, што на арыентацыю можа паўплываць культура ці адукацыя, бо «ты проста нараджаешся такім чалавекам».

Сяргей згадвае: «Калі быў у вёсцы, яшчэ ў школе я разумеў, што гэта іншы погляд. Але ты тады не маеш сэксуальнай адукацыі. І ў цябе ўзнікае такая праблема і пытанне: «Я адзін такі? І што з гэтым усім рабіць? Мяне гэтае грамадства дакладна не прыме. І гэта вялікая трагедыя і драма. Я ведаю, як менавіта ў гэтыя гады падлеткі праходзяць праз самазабойствы, праз вельмі сур'ёзныя крызісныя станы, псіхалагічныя праблемы.

На шчасце, у мяне атрымалася дачакацца майго ўніверсітэта і сустрэць тых людзей, якія паказалі, што можа быць іншы шлях. Што ўсё ў парадку. Ты нічым не адрозніваешся. Мы цябе прымаем. Але гэта доўгі шлях. Калі б была добрая сямейная адукацыя альбо школьная сэксуальная адукацыя, то гэты шлях мог бы быць прасцейшы, не такі пакручасты, месцамі балючы. І прывесці да гэтага разумення хутчэй».

Самапрыняцце, па словах журналіста, у яго адбылося пасля заканчэння універсітэта. «Гэта разуменне таго, што гэта мой шлях і я буду жыць з гэтым. А мяне будуць атачаць тыя людзі, якія ідуць побач са мной. А з тымі, хто не хоча, мы развіталіся».

Сяргей згадвае, што зрабіў камінг-аут падчас сямейнай вячэры. Тады яму было 22-23 гады. Гэты ўчынак прывёў да праблем з роднымі: «Частка сямʼі кажа: альбо ты будзеш думаць пра іншыя рэчы, альбо ты не будзеш з намі кантактаваць. І ты кажаш: «Ну добра, тады не буду кантактаваць». Была вялікая паўза. Я сышоў. А потым усе вырашылі рабіць выгляд, што нічога не адбылося».

На думку Сяргея, адкрытасць — персанальны выбар кожнага.

«Нехта жэніцца, заводзіць дзяцей. А на баку мае каханка. Мне падаецца, гэта глыбока няшчасныя людзі. Бо яны не могуць быць тымі, кім яны ёсць. І жыць так, як яны хочуць, рэалізоўваць свае патрэбы. Бо я рэалізую сябе так, як я хачу. Ты адкрыта можаш ствараць сямʼю, будаваць адносіны, дом, быць шчаслівым. І не прыдумляць таго, чаго проста няма».

Беларускае войска і гомасэксуалізм

Падсасонны прыгадвае, што не хацеў ісці ў войска. «Адзін з маіх сяброў сказаў пра тое, што калі ты скажаш, што ты гома, то цябе не возьмуць. Трэба гэта сказаць псіхіятру на вайсковай камісіі. Я гэта зрабіў. Псіхіятр мне кажа: «Дык гэта ж не хвароба». А я кажу: «А вы ў актах паглядзіце». Вось ён адкрыў свае нататкі. Там аказалася, што ёсць нейкі пункт у іх інструкцыях для ўнутранага карыстання, дзе гаварылася, што нешта трэба рабіць з гэтым.

Тады мяне накіравалі на дадатковую экспертызу ў псіхіятрычную лякарню ў Навабеліцы ў Гомелі. Я прыходзіў туды, мне давалі вітаміны, бо псіхіятры ўсё-такі разумеюць, што гэта абсурд і што я проста не хачу ісці ў войска. Але яны мусілі таксама выконваць сваю працу. На ноч мяне адпускалі дахаты. Але а 6-й раніцы, калі быў абход, я мусіў туды прыходзіць і сядзець у калідоры, па якім перамяшчаліся пацыенты. Так было некалькі дзён».

КДБ і геі

Падсасонны адзначае, што кадэбэшнікам вельмі цяжка працаваць з адкрытымі геямі, бо ў такім выпадку яны не маюць сродку ціску на чалавека.

«Першае, што мне сказалі на допыце ў КДБ у Гомелі, была заява аб тым, што яны ўсім распавядуць, што я гей. Я сказаў: «Слухайце, хлопцы, вы спазніліся на пару гадоў. Таму што я ўжо даўно ўсім распавёў. Гэта сакрэт полішынэля. Вы можаце гэтым ціснуць на тых, для каго гэта сапраўды таямніца. І такія людзі былі. У тым ліку адзін з маіх сяброў, які проста адмовіўся ад сяброўства, таму што на яго ціснулі менавіта вось гэтым».

Сяргей згадвае адзін цікавы выпадак. «Мне падсылалі аднаго. Я думаю, што гэта быў супрацоўнік КДБ, які хацеў мяне спаіць і выцягваць інфармацыю. Толькі прамахнуліся ў тым сэнсе, што я магу таксама шмат выпіць, калі трэба. І нічога не атрымалася з гэтай інфармацыяй. Але ён не быў геем. Магчыма, яны думалі, што ён такі сімпатычны, прыстойны і я павядуся на гэта і нейкім чынам пачну, фліртуючы з ім, выдаваць інфармацыю. Але я таксама гэта бачу. Такія людзі, магчыма, калі на іх маюць кручкі, патрэбныя органам дзеля таго, каб іх выкарыстоўваць».

Пра асабістае жыццё

Цяпер Сяргей Падсасонны жыве са сваім партнёрам, камунікацыя з якім адбываецца на мяшанцы:

«Ён першапачаткова ведаў рускую мову, бо ён перакладчык. Але пераважна гэта была камунікацыя па-польску. Калі што было незразумела, то выкарыстоўвалася руская мова. Але ў чаканні мяне з працы ён пачаў глядзець «Белсат». І ўсё больш размаўляе на беларускай мове. Я вельмі здзіўлены, што ён цудоўна пачынае размаўляць па-беларуску. І нават прачытаў першую кнігу ў арыгінале, але лацінкай, — «Дзікае паляванне караля Стаха».

Сяргей з партнёрам пабудавалі ў Польшчы дом. Маюць сабаку. Але ў Польшчы не дазволеныя гей-шлюбы. «Я заўсёды кажу, што чакаю пярсцёнак, бо яго мама сказала, што ў яе ёсць пярсцёнак ад бабулі, які перадаецца з пакалення ў пакаленне», — жартуе Падсасонны.

Чытайце яшчэ:

Гаспадар першага мінскага гей-клуба расказаў пра атмасферу, наведнікаў і канфлікты з уладай

«А расейцы павінны ведаць, што Іван Грозны быў бісэксуалам». Гей-беларус пра тое, што ненармальна заставацца разам, калi не кахаеш i не шчаслiвы

Кандытар-бізнэсовец з Жодзіна пачаў весці адкрыты гей-блог: «Хачу паказаць, што мы — звычайныя»

Каментары25

  • mikola
    02.10.2023
    ІМЯ,/ sto kazac ? Geta prosta hvoryja ludzi.....Tak *jany* jasce pra geta raspavjadaiuc  z gonaram.....Vyczvarency.... 
  • жэўжык
    02.10.2023
    ІМЯ, вы відэа інтэрв'ю ўжо паглядзелі? Там гутарка на паўтары гадзіны, якая закранае самыя розныя тэмы. Але артыкул НН звяртае ўвагу выключна на сексуальную арыентацыю.
  • Kotya
    02.10.2023
    ІМЯ, калі вас будуць дыскрымінаваць тады пра вас і напішуць. Ніхто вас не чапае за традыцыйныя стасункі. І калі іх пытаюць пра тое каго яны кахаюць чаму яны павінны маўчаць калі іншыя з традыцыйнымі поглядамі пра гэта свабодна распавядаюць? 

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў5

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру16

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства4

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў5

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →