У КДБ пачалі выклікаць людзей, якія нядаўна праходзілі польска-беларускую мяжу — крыніцы
Аднак тым, каго выклікаюць, задаюць пытанні не пра палітыку.
Пра гэта нам паведамілі чытачы. Некаторых іх знаёмых выклікалі ў КДБ амаль адразу пасля перасякання беларуска-польскай мяжы. Пры гэтым пры перасяканні мяжы ніякіх пытанняў не было, бо гэтыя людзі не былі раней затрыманыя па палітычных артыкулах.
Падчас допыту ў тых, каго выклікалі, зусім не пыталіся пра палітыку. Кадэбэшнікі спачатку распытвалі пра цэны на жытло і ежу ў Польшчы, працу і іншыя заняткі ў Польшчы. А пасля пераходзілі да пытанняў пра тое, як праходзіў пераход мяжы з польскага боку: што там бачылі, ці быў нейкі адмысловы надгляд і ці не задавалі памежнікі нейкіх дадатковых пытанняў.
Тым, каго выклікалі на гутаркі, спецслужбісты тлумачылі, што яны вырашылі апытаць людзей у сувязі з апошнімі чуткамі пра ўзмацненне кантролю ды падрыхтоўку да закрыцця польска-беларускай мяжы. Маўляў, яны спрабуюць зразумець, ці пачаліся нейкія захады з боку польскіх памежнікаў.
У канцы яны прапанавалі людзям звязвацца з КДБ у выпадку «нейкіх адметных выпадкаў» на мяжы. Гэта можа азначаць як вядзенне контрразведвальнай дзейнасці, так і пошук аб'ектаў для вярбоўкі.
Праз пастаянныя спробы незаконнага перасякання польска-беларускай мяжы і наяўнасць у Беларусі некалькіх тысяч наймітаў ПВК «Вагнер» Польшча пачала істотна павялічваць колькасць сваіх вайскоўцаў побач з Беларуссю і нават прапрацоўвае план поўнага закрыцця мяжы.
Польшча створыць вайсковую часць, якая будзе дыслакавацца ў Чорнай Беластоцкай, за 35 кіламетраў ад беларускай мяжы.
У дадатак да гэтага польскія ўлады выказалі жаданне размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне такой жа ў Беларусі з боку Расіі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬШто новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь
«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу
Жанчына, якая адмовілася даваць інтэрв'ю Азаронку пасля затрымання па вяртанні з Польшчы, цяпер за кратамі
Каментары