Кіно22

У Мінску праходзяць здымкі серыяла пра расійскіх прапагандыстаў, куды шукалі двайнікоў Ціханоўскай і Лукашэнкі 

Шматсерыйны фільм атрымаў канчатковую назву «Новыя рускія СМІ». У ім таксама жадаюць паказаць версію беларускіх падзей 2020 года вачыма расійскіх Z-ваенкараў.

Кадры са здымак новага серыяла пра расійскіх прапагандыстаў у Мінску. Фота: «Мінская праўда»

Лукашэнкаўскі прапагандысцкі рэсурс «Мінская праўда» паведаміў аб правядзенні ў Мінску здымак новага васьмісерыйнага фільма пра расійскіх ваенкараў, які ў тым ліку будзе прысвечаны беларускім пратэстам 2020 года.

Міні-серыял пад назвай «Новыя рускія СМІ» заяўляецца аўтарамі як «мастацкі фільм, заснаваны на рэальных падзеях». У ім бяруць удзел беларуская масоўка і маладыя расійскія акцёры Ганна Папова і Пётр Рыкаў.

«Сюжэт пабудаваны на рэальных драматычных падзеях, якія накрылі не толькі постсавецкую прастору, але і краіны Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі. У яго аснове ляжыць праца расійскіх спецыяльных карэспандэнтаў у зоне канфліктаў за мяжой.

У кінастужку таксама ўвойдуць вострыя падзеі 2020 года ў Беларусі», — піша «Мінская праўда».

Таксама паведамляецца, што над сцэнаром гэтага серыяла актыўна працаваў вядомы пракрамлёўскі прапагандыст і пісьменнік Андрэй Канстанцінаў, аўтар кнігі «Бандыцкі Пецярбург», які на фоне расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну заклікаў масава знішчаць украінскіх грамадзян і іх дзяцей, бо «яны пераўтварыліся ў дзярмо і ўвогуле не з’яўляюцца людзьмі».

Нагадаем, што раней назва новага прапагандысцкага серыяла была проста «СМІ» і для ўдзелу ў яго здымках шукалі акцёраў, вельмі падобных да Святланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі (з гэтымі двайнікамі хацелі зрабіць толькі «ігравыя фота» для выкарыстання ў кінастужцы).

Прычым ганарар за ролю Ціханоўскай прапаноўвалі меншы.

Абвесткі на пошук двайнікоў Лукашэнкі і Ціханоўскай. Фота: Расійскае кастынгавае агенцтва SECOND UNIT ва «УКантакце»

Раней у масоўку гэтага кастынгавага агенцтва шукалі мужчын 20-40 гадоў, якія мусілі выканаць ролю «памежнікаў Беларусі», а таксама мужчын і жанчын ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў, якія мусілі сыграць тых, «хто перасякае мяжу». Стаўка была ўсяго 1500-2000 расійскіх рублёў (каля 50-70 беларускіх).

Таксама ў канцы жніўня незалежныя журналісты заўважылі ў сацыяльных сетках і іншыя матэрыялы з падобных расійскіх здымак. Так, з’явіліся відэа з масоўкай пратэстоўцаў, якія бегалі з транспарантамі па дыпламатычным квартале ў раёне вуліцы Захарава. Мяркуючы са сторыз акцёраў з розных здымачных пляцовак, там фігуравалі змененыя назвы сапраўдных польскіх тэлеканалаў «Белсат» і TVPinfo — яны на здымках мелі назвы Velcaт і TWPInfo.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • даведка
    28.09.2023
    У нас самый похожий во всём двойник Лукашенко — зампред госконцерна «Белгоспищепром» Анатолий Уласевич.
  • mikola
    28.09.2023
    Ja za dobrae praudzivae Kino ! Malaicy !

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў21

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →