Навука і тэхналогіі

Навукоўцы ўпершыню аднавілі РНК вымерлай жывёлы. Яны спадзяваюцца вярнуць у свет страчаныя віды

Групе даследчыкаў удалося вылучыць РНК векавой даўніны з тылацына, таксама вядомага як тасманскі тыгр.

Фота: Love Dalén

Апошні вядомы тылацын — самы буйны сумчаты драпежнік апошніх часоў — памёр у тасманійскім заапарку Beaumaris у 1936 годзе.

Але нядаўна гэтая жывёла стала аб'ектам намаганняў па аднаўленні вымерлых відаў, і цяпер групе даследчыкаў удалося аднавіць РНК істоты. Упершыню гэтая працэдура была здзейсненая для жывёлы, якая вымерла.

Даследчыкі вылучылі, секвенавалі (секвенаванне ўяўляе сабой вызначэнне амінакіслотнай або нуклеатыднай паслядоўнасці) і прааналізавалі РНК (рыбануклеінавую кіслату) з прыкладна 130-гадовага ўзору тылацына (Thylacinus cynocephalus) у Стакгольмскім музеі натуральнай гісторыі. Даследаванне каманды, якое апісвае аднаўленне і тлумачыць яго карыснасць, было апублікавана ў Genome Research.

Фота: Love Dalén

РНК — гэта малекулярная структура, якая (як і ДНК) складаецца з нуклеатыдаў. РНК адналанцуговая, яна выкарыстоўваецца ў сінтэзе бялку і нясе генетычны матэрыял у некаторых вірусах. У апошнім даследаванні навукоўцы ідэнтыфікавалі РНК са скуры высушанага ўзору тылацына і тканак шкілетных цягліц, якія кадуюць бялкі.

Тылацыны ў Нацыянальным заапарку Вашынгтона ў 1902 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Тылацын — таксама званы тасманскім тыграм або сумчатым ваўком — быў драпежнай сумчатай жывёлай і эндэмікам Тасманіі (а ў больш старажытным мінулым і Аўстраліі).

Як гэта вельмі часта бывае, тасманскі тыгр найбольш пацярпеў ад рук людзей, калі ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў на яго пачалі празмерна паляваць пасля абвінавачванняў з боку тасманійскага ўрада ў забойствах свойскай жывёлы. Па даных Нацыянальнага музея Аўстраліі, жывёлу таксама падштурхнула да вымірання страта асяроддзя пражывання і занесеныя звонку на востраў хваробы.

Сям'я тылацынаў з дзіцянятамі / Фота: Wikimedia Commons

Нядаўна кампанія Colossal Biosciences, якая займаецца аднаўленнем вымерлых відаў, заявіла, што паспрабуе стварыць проксі-від тылацына і ўвесці яго ў лясы Тасманіі, якія гэты від насяляў стагоддзе таму.

Кампанія таксама заяўляе, што плануе стварыць проксі-віды шарсцістага маманта і птушкі дадо — знакавых вымерлых відаў, якія зніклі прыкладна 4000 і каля 350 гадоў таму адпаведна.

Аднак, па словах даследчыкаў, якіх цытуе Gizmodo, адраджэнне тасманскага тыгра не было і не ёсць галоўнай мэтай даследавання, а ёсць толькі фонам для даследаванняў РНК.

Каманда спадзяецца, што ўсе навуковыя распрацоўкі, неабходныя для ажыўлення вымерлых відаў, прынясуць карысць навуцы і грамадству ў цэлым: ад тэхналогіі рэдагавання генаў да экстракарпаральнага апладнення або вылічальных прылад, неабходных для аналізу даных.

Чытайце таксама:

Новы фенікс: навукоўцы блізкія да таго, каб уваскрэсіць вымерлы від птушак

200 тон костак і плоці. Навукоўцы знайшлі кандыдата ў самыя цяжкія жывёлы ў гісторыі Зямлі

Зубны камень неандэртальцаў даў матэрыял для антыбіётыку новага пакалення

Каментары

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →