У Брэсцкай вобласці ў заказніку «Спораўскі» з'явіліся новыя жыхары — на вольны выпас выпусцілі 13 тураў, піша bereza.by.
Дырэктар заказніка Вадзім Пратасевіч растлумачыў, што туры трапілі ў заказнік праз два гады пасля таго, як патрапілі ў Беларусь.
Спачатку жывёл прывезлі ў Беларусь з Латвіі, але два гады туры жылі побач з Туравам на спецыяльным востраве. І толькі цяпер іх перавезлі ў заказнік.
Да статка з 13 тураў хутка дададуцца яшчэ 11, якія пакуль змешчаныя на каранцін.
Акрамя таго, у найбліжэйшыя месяцы ў заказнік падселяць статак тарпанападобнага каня — каля 25 жывёл. Для іх ператрымкі і адаптацыі да заказніка пабудуюць вальер на 5,1 гектара.
«Галоўнай прычынай засялення тураў і тарпанападобных коней у заказніку з'яўляецца аднаўленне ўнікальнай прыроднай біяразнастайнасці», — растлумачыў дырэктар заказніка.
Яны, паводле задумы, будуць «жывымі касілкамі» для прыроды заказніка, дапамогуць спыніць карозію глебы, прывядуць у парадак зарослыя тэрыторыі.
Каментары
гэта тыпу добра
а як яны размнажацца плануюць? на трыдэ прынтары?