Грамадства11

Для Паліны Шарэнды-Панасюк перасталі прымаць перадачы

У сваякоў не бяруць перадач для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якая пасля галадавання мае патрэбу ў адмысловым харчаванні. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў муж актывісткі Андрэй Шарэнда.

«З рэчыцкага ізалятара, дзе Паліна трымала галадоўку пратэсту супраць новага крымінальнага пераследу, яе перавялі ў гомельскі СІЗА. Галадоўку яна спыніла, але праблема тая, што ёй цяпер патрэбна адмысловае харчаванне, якое забяспечыць мы не можам, бо перадач не прымаюць. Кажуць, што нібыта ліміт вычарпаны. Гэта няпраўда, бо перадач у рэчыцкім ІЧУ не было, а цяпер у гомельскім СІЗА перадачы мусяць прымаць кожны дзень, але не прымаюць», — расказаў Андрэй Шарэнда.

Паводле Андрэя, другой праблемай са здароўем жонкі стала тое, што пасля знаходжання ў ІЧУ ў яе моцна баліць спіна.

«У Рэчыцы Паліну трымалі ў бруднай камеры без матраца і пасцельных рэчаў. Яна мусіла ляжаць на «шконцы» на металічных пласцінах. Нават на падлогу немагчыма было класціся, бо там было брудна і поўзалі вошы. Як вынік, цяпер скардзіцца на болі ў спіне, якія не сціхаюць», — кажа Андрэй Шарэнда. Мужчына спасылаецца на звесткі з гомельскага СІЗА. Лістоў ад жонкі ён не атрымлівае ўжо два месяцы.

23 жніўня Паліна Шарэнда абвясціла галадоўку і не прымала ежы, пакуль яе не перавялі з рэчыцкага ІЧУ ў гомельскі СІЗА. Колькі дзён дакладна галадавала Паліна Шарэнда-Панасюк, яе муж не ведае. У рэчыцкім ізалятары часовага ўтрымання ў Паліны прайшлі апошнія следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Каментары1

  • Woodoo Cult
    09.09.2023
    Мужественная женщина, в то время как всякие хабаровские блогеры в теннисных носочках и лукашистские министры в варшавах и вильнях

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным16

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў3

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным16

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →