Свет2525

Індыя мяняе назву на Бхарат? Што гэта значыць і навошта ўлада гэта робіць

Ужо 18 верасня пытанне афіцыйнага перайменавання можа разгледзець індыйскі парламент.

Раштрапаты Бхаван — рэзідэнцыя прэзідэнта Індыі ў Нью-Дэлі. Фота: Kriangikrai Thitimakorn / Getty Images

«Індыя, гэта значыць Бхарат, павінна быць саюзам штатаў», — абвяшчае першы артыкул Канстытуцыі. У прэамбуле гаворыцца: «Мы, народ Індыі…»

Назва Бхарат шырока выкарыстоўваецца для абазначэння Індыі на хіндзі. Калі справа даходзіць да афіцыйных зносін на англійскай мове, заўсёды ўжываецца аналаг Індыя, піша Бі-бі-сі.

Урад Нарэндры Модзі цяпер мяняе гэтую старажытную практыку. Ён разаслаў запрашэнні на вячэру ў суботу, 9 верасня, на саміце G20 ад імя «прэзідэнта Бхарата».

Да гэтага дадаўся прэс-рэліз адносна саміту АСЕАН — Індыя, у якім Нарэндру Модзі называюць «прэм'ер-міністрам Бхарата».

А ўжо 18 верасня пытанне афіцыйнага перайменавання можа разгледзець індыйскі парламент.

Што такое Бхарат?

Індуісцкая літаратура называе зямлю, размешчаную паміж Гімалаямі і акіянам, як «Бхаратварш».

Згодна з індуісцкай міфалогіяй, Бхарата быў царом Хастынапуры (цяпер гэта месца называецца Хастынапур і размешчана на ўсход ад Дэлі). Ён заваяваў усе землі і лічыўся праведным царом.

У самым раннім індуісцкім тэксце, Рыгведзе, Бхарата згадваецца як назва групы людзей.

Слова Бхарата на санскрыце таксама азначае «зямля, якая расце і забяспечвае». Гэта можа сімвалізаваць культуру.

Будучы прэм'ер-міністр Індыі Джавахарлал Нэру пісаў у 1927 годзе: «Індыя была Бхаратаю, свяшчэннай зямлёй індуістаў, і нядзіўна, што вялікія месцы паломніцтва індуістаў размешчаныя ў чатырох кутах Індыі».

Але Бхарат не ёсць гістарычным чалавекам.

Парыжскі акадэмік Катрын Клементэн-Аджа напісала ў артыкуле 2014 года: «Бхарата — гэта дыскурс пра прастору, але дыскурс, які не дазваляе візуальна адлюстраваць гэтую прастору. На аснове гэтага дыскурсу немагчыма намаляваць карту ў сучасным разуменні гэтага слова».

А як наконт назваў Індыя і Індастан?

Персы называлі раку Інд «Хінду» (Hindu), што ў латыні ператварылася ў «Індыя» (India). Назва «Індыя» таксама старажытная.

Мусульманскія Маголы, якія кіравалі краінай больш за два стагоддзі, з гонарам называлі сябе «падышахамі Індастана», гэта значыць кіраўнікамі, або імператарамі Індастана.

Назва «Індастан» таксама паходзіць з персідскай мовы. Такім чынам, і Індыя, і Індастан — гэта старажытныя назвы, якія папярэднічалі брытанскаму каланіяльнаму праўленню, якое пачалося з заваявання Бенгаліі ў 1757 годзе.

Урад кажа, што змена назвы на «Бхарат» дапаможа краіне пазбавіцца брытанскіх каланіяльных сувязяў.

«Рашэнне ўжываць Бхарат — сур'ёзнае супрацьдзеянне каланіяльнаму мысленню», — кажа міністр адукацыі Індыі Дхармендра Прадхан.

Але назву Індыя ужываюць ужо больш за два тысячагоддзі.

Магчыма, найстарэйшая згадка пра Індыю паходзіць ад грэцкага гісторыка Мегасфена, які нарадзіўся ў 350 годзе да н. э. Ён напісаў чатыры кнігі пад назвай «Індыка».

Англійскі драматург Уільям Шэкспір таксама ўжыў назву Індыя ў сваёй працы.

«Мая карона ў маім сэрцы, а не на маёй галаве, не ўпрыгожана дыяментамі і індыйскімі камянямі», — кажа кароль Генрых VI у п'есе «Генрых VI», якая, як мяркуюць, была напісаная ў 1591—1592 гады.

Брытанскія трэйдары прыбылі ў Індыю ў 1600 годзе, каб заснаваць Ост-Індскую кампанію. У першым выданні Бібліі караля Якава для пратэстантаў краіна таксама згадвалася як «Інды» (Indie). Усе гэтыя падзеі адбыліся да каланізацыі Індыі Вялікабрытаніяй.

Страхі і супраціў

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі займае гэту пасаду з 2014 года і з'яўляецца выхадцам партыі «Бхарата Джаната», якая таксама знаходзіцца ва ўладзе ў большасці штатаў. Гэта правая партыя, цесна звязаная з парамілітарнай арганізацыяй Rashtriya Swayamsevak Sangh (RSS, ці «Саюз добраахвотных слуг Радзімы»), якая сцвярджае, што Індыя павінна быць «індуісцкай нацыяй».

Нарэндра Модзі далучыўся да RSS у падлеткавым узросце і падняўся па кар'ернай лесвіцы.

RSS быў тройчы забаронены ў Індыі пасля атрымання незалежнасці. Першы раз пасля забойства Махатмы Гандзі ў 1948 годзе, калі RSS абвінавацілі ў падрыхтоўцы яго забойства, але пазней абвінавачванні знялі.

Групы індуісцкіх нацыяналістаў гралі маргінальную ролю ў барацьбе за свабоду Індыі.

Урад Модзі склікаў спецыяльную сесію парламента, якая павінна адбыцца 18—22 верасня. Апазіцыйныя палітыкі і каментатары мяркуюць, што там будуць абмяркоўваць змену назвы краіны.

Гэта будзе першая сесія ў нядаўна пабудаваным будынку парламента, дзе ўжо ёсць карта Вялікага Бхарата. Гэтая карта ўключае тэрыторыі суседніх краін, у прыватнасці часткі Афганістана, увесь Пакістан, Непал, Бангладэш, Шры-Ланку і М'янму.

Суседзі Індыі выказалі афіцыйны пратэст.

Індыйская апазіцыя ўжо рыхтуецца да супрацьстаяння.

«Хоць няма ніякіх канстытуцыйных пярэчанняў супраць таго, каб называць Індыю «Бхарата», што з'яўляецца адной з дзвюх афіцыйных назваў краіны, я спадзяюся, што ўрад не будзе настолькі дурным, каб цалкам адмовіцца ад назвы «Індыя», якое з'яўляецца брэндам, які ствараўся на працягу стагоддзяў», — напісаў Шашы Тарур, заканадавец ад партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс.

Каментары25

  • Валенты
    08.09.2023
    Калі назву краіны ўрэшце зменяць, будзе цікава паназіраць, ці захаваюць расейцы "традыцыйную" назву ў сваёй мове. ;)
  • Žvir
    08.09.2023
    Ja ž kazaŭ, dach jedzie ŭ liudziej pa ŭsim śviecie. Ci to karona tak adbiłasia na čałaviectvie, ci to Sonca zaliaciela ŭ zonu kaśmičnaha idyjatyzmu, razam z usimi svaimi plianetami... Niezdarma ž i miadzviedzi iduć u harady dy da liudzkich pasieliščaŭ. Papiaredzić chočuć, kab nie rabili durnoha... Kali tak, dyk heta nadoŭha, u maštabach usiaśvietu... Vielmi nadoŭha, bo pačynać adnaŭliacca daviadziecca iznoŭ z dakiembryjskaha pieryjadu... A što ž vy chacieli ?...
  • вот это Да
    08.09.2023
    Гэтая карта ўключае тэрыторыі суседніх краін, у прыватнасці часткі
    Афганістана, увесь Пакістан, Непал, Бангладэш, Шры-Ланку і М'янму.

    И тут "дичь" подняла голову.... Туалеты постройте общественные , дичь... Великий Китай, Великая Венгрия, великая Индия.... Кто дальше ? Великий Габон и великий Гондурас ? Опомнитесь.

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Што хаваецца за «смелымі пытаннямі» студэнтаў Лукашэнку?21

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ2

Хлопцу, якога ў СІЗА збіў сын Кадырава, далі велізарны тэрмін за дзяржздраду5

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед10

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў5

«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ3

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →