Энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах
У мінулыя дні праз Беларусь прайшоў навальнічны фронт з моцным ветрам і залевамі.
Ён стаў прычынай парушэння электразабеспячэння ў 400 населеных пунктах у асноўным у Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях. Наступствы непагадзі былі найбольш адчувальныя ў Астравецкім і Полацкім раёнах.
На раніцу завершаны асноўныя работы па ўборцы дрэў і галля, якія зваліліся на лініі электраперадач, ліквідацыі абрываў ЛЭП і замене пашкоджаных апор, а таксама ўключаны ўсе спажыўцы, электразабеспячэнне якіх парушалася ў папярэднія суткі, паведамляе «Белэнерга» ў сваім тэлеграм-канале.
Каментары