Грамадства

Наваполацкага прадпрымальніка арыштавалі за «распаўсюд экстрэмізму»

Суддзя суда горада Наваполацка Сняжана Калінічэнка 2 жніўня за падпіску на пяць «экстрэмісцкіх» каналаў у Youtube пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара, індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Жыхарава, паведаміла «Віцебская вясна».

Згодна з пратаколам, «правапарушальнік» размясціў і захоўваў на сваёй персанальнай старонцы ў сетцы Youtube.com спасылкі на каналы NEXTA Live, Belsat NEWS, Euroradio Live, «Рэальная Беларусь», «Краіна для жыцця». Гэтыя каналы ў розныя часы былі ўключаныя ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

На судовым пасяджэнні Жыхараў віны не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што ён не ведаў пра тое, што каналы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Аднак гэтая акалічнасць не паўплывала на суддзю, якая палічыла, што Аляксандр здзейсніў правапарушэнне паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Зыходзячы з гэтага, Сняжана Калінічэнка пастанавіла арыштаваць мужчыну на 15 сутак.

Каментары

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове8

Светабноўлена8

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу «шахед» ляцеў на Мазыр3

Міністр Маркаў расказаў, як яго дачка трапіла на тэлебачанне10

Чаму адзенне беларускіх модных брэндаў каштуе так дорага? Тлумачыць кіраўніца аднаго з іх5

У Маскве выпаў з акна былы топ-менеджар ЮКОСа2

​​Мужчына, які жыве пры Свята-Елісавецінскім манастыры, паедзе на вайну з Украінай. І гэта ўжо не першы такі выпадак18

«Ніхто ўжо асабліва не выступае ні за адзін, ні за другі бок». Што беларусы з Гомельшчыны думаюць пра вайну, жывучы зусім побач з ёй10

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу36

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 18

«Кандыдатура ў лідары «Хезбалы». Найлепшыя твіты тыдня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове8

Светабноўлена8

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове

Галоўнае
Усе навіны →