За каментары ў «ЧКБ» жыхара Скідзеля, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі да шасці гадоў калоніі
Гродзенскі абласны суд 9 жніўня вынес суровы прысуд слесару-сантэхніку са Скідзеля Міхаілу Мякеку, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў.
Паведамляецца, што, знаходзячыся ў Польшчы, Міхаіл Мякека ў 2020 годзе размяшчаў паведамленні, відэазапісы і публікацыі, «накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і г. д. у розных тэлеграм-каналах, у тым ліку ў «Чорнай кнізе Беларусі».
Суд прызначыў Мякеку ў сукупнасці абвінавачанняў (ч. 1 і ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 342, ч. 2 арт. 366, ч. 2 арт. 367 КК) пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша «Вясна».
Каментары