Грамадства77

«Няма. Я іх не накупляюся». На мытні ў чалавека патрабавалі тэлефон, хоць тры месяцы таму самі яго забралі

Мытнікі на польска-беларускай мяжы не маглі паверыць, што фермер з Драгічына Уладзімір Казека ў пачатку жніўня ездзіў у Польшчу без тэлефона, паведаміла «Берасцейская вясна».

Уладзімір Казека. Фота: «Ганцавіцкі час»

Калі Уладзіміра Казеку затрымалі на асабістую праверку, сяржант адразу запатрабаваў у яго тэлефон. На гэта фермер адказаў, што тэлефона ў яго няма. Сілавік здзівіўся і не паверыў, выклікаўшы старэйшага па званні. Той стаў пагражаць, што мужчына сядзе на 15 сутак, калі тэлефон у яго знойдуць. Уладзімір на тое адказаў: «Шукайце».

Абшукаўшы і не знайшоўшы тэлефона, здзіўленыя работнікі выклікалі цэлага падпалкоўніка. Той адразу запатрабаваў выдаць тэлефон па-добраму, каб не было непрыемнасцяў.

Але Уладзімір Казека спакойна адказаў: «Няма. Я іх не накупляюся. У мяне яшчэ ў маі тэлефон быў канфіскаваны».

Праз хвілін 40 фермера такі адпусцілі, так да канца і не паверыўшы, што тэлефона ў яго сапраўды не было.

У маі, калі Казека таксама вяртаўся з Польшчы, яго затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкія каналы» ў тэлефоне. Тады яго праз суд пакаралі тройчы арыштам на розныя тэрміны. Пакуль ён сядзеў 43 дні запар, у яго без догляду загінулі ўсе спадзяванні на ўраджай і знікла 30 вуллёў пчол. У выніку фермер застаўся з доўгам 10 тысяч даляраў.

Каментары7

  • Апошнi дыназаур
    17.08.2023
    Малайчына ! Не накуплюся для вас 😁😁😁
  • Acab
    17.08.2023
    Ў каго няма тэлефогу, я б гадоў на восем садзіў
  • Гоман
    17.08.2023
    Acab, https://m.lenta.ru/news/2021/01/12/phone/ - як цябе кандыдат?

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі ні ў якое параўнанне не ідзе з Польшчай у 1980-х» — віцэ-спікер Сената Польшчы19

Расійскую спявачку Манетачку аб'явілі ў вышук2

Ці зніжаюць сталы для працы стоячы рызыкі інсульту?1

Беларускія вайскоўцы паляцелі трэніравацца ў Расію4

Заходнія чыноўнікі адказалі, што будзе з Беларуссю ў выпадку заключэння міру паміж Украінай і Расіяй19

«Чудзянцоў прагне вырашыць пытанне з Nexta»4

Бібліятэка «Флібуста» працягне працу

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?14

Кіраўніка ХАМАС забілі стрэлам у галаву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі

Галоўнае
Усе навіны →