Бацьку траіх непаўналетніх дзяцей з Брэста асудзілі за абразы Лукашэнкі і чыноўнікаў
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 22 чэрвеня вынеслі прысуд бацьку траіх непаўналетніх дзяцей Алегу Пракапчуку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Судовы працэс вёў суддзя Яўген Брэган, паведамляе «Вясна».
Па двух артыкулах Пракапчуку прысудзілі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў).
Каментары