Лідарам незалежнага прафсаюза «Нафтана» Брыцікавай і Кухаронку выставілі абвінавачанні
Вольгу Брыцікаву, былую старшыню незалежнага прафсаюза ААТ «Нафтан», вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361 КК Беларусі (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады). Аляксандра Кухаронка вінавацяць паводле таго ж артыкула, але па якой частцы — звестак няма.
Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка затрымалі 11 жніўня. Кухаронак быў затрыманы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна, там амапаўцы правялі ператрус, таксама ператрусы прайшлі на кватэры Кухаронка і ў ягоных бацькоў у Наваполацку. Спачатку разам з ім была затрымана і жонка, але пазней яе адпусцілі, нагадвае «Віцебская вясна».
Аляксандр Кухаронак быў адным з першых работнікаў «Нафтана», якія падтрымалі страйк на прадпрыемстве. У 2021 годзе ён адбыў 20 сутак арышту за ўдзел у запісе відэароліка з заклікам галасаваць на платформе «Голас» — яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі (паводле арт. 24.23 КаАП).
Вольга Брыцікава, у якой таксама правялі ператрус, летась адбыла за кратамі 75 сутак. Ёй прысудзілі пяць арыштаў запар за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Падчас арышту яна абвяшчала галадоўку на знак пратэсту.
Паводле ч. 1 арт. 361 КК Беларусі жанчыне пагражае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Праваабаронцам сталі вядомыя новыя акалічнасці затрымання наваполацкіх актывістаў Брыцікавай і Кухаронка
У Наваполацку затрымалі страйкамаўцаў «Нафтана» Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка. Крымінальныя справы
«Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!» Вольга Брыцікава расказала пра 75-дзённы арышт
Жанчына, якая загнала ў кут Церцеля. Хто такая менеджар «Нафтана», якую трэці месяц мучаць суткамі
Каментары