Грамадства44

Суддзя Талачынскага райсуда пайшла на павышэнне. Раней яна судзіла за палітыку

Наталля Барысавец зараз будзе кіраваць суддзямі суседняга раёна: яна прызначаная старшынёй Сенненскага раённага суда. Паміж райцэнтрамі Талачын і Сянно ўсяго 50 км, піша «Віцебская вясна».

Яшчэ 21 ліпеня Наталля Барысавец працягвала распраўляцца з палітычнымі апанентамі ў Талачынскім раёне. Тады яна прысудзіла штраф памерам 1110 рублёў шматдзетнай маці, пакараўшы яе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». А літаральна праз два тыдні яе ўжо прадстаўлялі на новай пасадзе новаму калектыву — яна стала старшынёй Сенненскага раённага суда. Былую старшыню гэтага суда Іну Досаву перавялі ў шараговыя суддзі.

На старым месцы працы ў Талачынскім райсудзе Наталлі Барысавец даручалі разбіраць палітычныя адміністрацыйныя справы. Так, штрафам памерам 30 базавых велічынь яна пакарала маці траіх дзяцей Вікторыю Казун за тое, што тая мела на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» паведамленні аднаго са СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім».

Таксама Барысавец аштрафавала на 2590 рублёў Віталя Шалупіна, электраманцёра з пасёлка Коханава, за тое, што ў сацыяльнай сетцы Facebook ён размясціў выяву бел-чырвона-белых палос. Мужчыну прызналі вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні «з мэтай выказвання сваіх асабістых поглядаў на падзеі грамадска-палітычнага жыцця».

10 красавіка Наталля Барысавец асудзіла да арышту на 7 сутак жыхарку Талачына Кацярыну Васілеўскую за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у інтэрнэце. Акрамя таго, суддзя пастанавіла канфіскаваць «прадмет адміністрацыйнага правапарушэння» — мабільны тэлефон iPhone 6S. Пад арышт жанчына трапіла за падпіску на інтэрнэт-старонку з назвай NEXTA.

Судзілі людзей і за «абразу» самой Наталлі Барысавец. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 15 верасня 2021 года вынес прысуд жыхарцы Талачынскага раёна Ганне Хадневіч у выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

У ходзе судовага разбіральніцтва тады прагучала, што, маючы намер на пасягальніцтва на аўтарытэт і гонар суддзі, 30 лістапада 2020 года ў Мінску на вуліцы Чайлыткі праз мабільны тэлефон у сетцы «Аднакласнікі» ў групе «Вусаты таракан» жанчына размясціла паведамленне, у якім дапусціла знявагу суддзі, чым падарвала прэстыж дзейнасці судовай сістэмы.

Суддзя Наталля Барысавец была прызнаная пацярпелай у гэтай справе. Яе дапытвалі праз скайп, і яна казала, што была ў шоку, калі даведалася пра каментары, якія ўбачылі суседзі, сваякі і знаёмыя. Таму адчула вялікія маральныя пакуты, якія ацаніла ў 3 000 рублёў, запатрабаваўшы кампенсацыю. Таксама яна патрабавала прызначыць самае строгае пакаранне для абвінавачванай.

У выніку суд пастанавіў, што Ганна Хадневіч мае выплаціць Наталлі Барысавец 1000 рублёў.

Каментары4

  • Андрусь
    12.08.2023
    Варта пазначыць. што гэтую Барысавец не "прызначылі" на пасаду старшыні суда ў Сянно, а прызначыў. Асабіста Лукашэнка. Сваім указам. Гэтак жа раней ён яе быў прызначыў сваім асабістым укаам на пасаду суддзі ў Талачын. Пры недастатковай адданасці ў прыслугоўванні Лукашэнку ён яе ў любы момант гэтак жа сваім указам можа і звольніць з грашовай пасады, якая, акрамя высокага акладу, дае яшчэ і процьму прэферэнцыяў як зараз, так і пасля выхаду на пенсію. Таму Барысавец ад Лукашэнкі знаходзіцца ў стане працоўнай залежнасці і мусіць выконваць не законы, а паняцці, якімі кіруецца Лукашэнка.
    Але спадарыні Барысавец варта разумець, што яна маладзейшая за Лукашэнку і ён, нахутчэй,  памрэ раней за яе. А можа раней ягонай смерці складуцца спрыяльныя ўмовы для змены ўлады. І пасля яе змены  Барысавец абавязкова будзе падвергнутая люстрацыі, у выніку якой усе яе высілкі ў прыслугоўванню рэжыму Лукашэнкі акажуцца марнымі. Час, які яна займалася палітычнымі рэпрэсіямі і карала беларускі народ паводле прынцыпу "не да законаў" нават не будзе ёй залічаны ў працоўны стаж. Не кажучы ўжо пра адказнасць паводле артыкула Крымінальнаа кодэкса аб вынясенні заведама неправавых прысудаў.  
  • даведка
    12.08.2023
    В суде Сенненского района кипят страсти похлеще голливудских... Дело в том, что в данном суде по штату всего два судьи, включая председателя суда. Из суда на днях единственная на всю страну по собственному желанию уволилась судья Людмила Талай, которая в конце июня оштрафовала по политической статье за распространение "экстремистских материалов" в социальных сетях девушку-педагога на десять базовых. https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/ru/322314 За этот демарш председателя суда лично Лукашенко разжаловал в рядовые судьи, положив в подчинение вот этой самой Натальи Борисовец из Толочина.
  • Ванатан
    12.08.2023
    [Рэд. выдалена]

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця4

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

«Хачу, каб у маіх дзяцей былі нармальныя сямейныя каштоўнасці». 21-гадовая жыхарка Латвіі сабралася пераехаць у Беларусь30

У Маскве замест памерлага беларускага святара па-беларуску служыць армянін2

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі10

У Віцебску машына пранеслася ў лічаных сантыметрах каля пешахода ВІДЭА

Пракуратура праверыла фермы Гомельшчыны. Факты жахлівыя7

У Польшчы затрымалі беларуса па падазрэнні ў спробе падпалу ў Гданьску

У акупаваным Севастопалі падарвалі машыну. Загінуў капітан 1-га рангу Чарнаморскага флота

Названы самы сэксуальны мужчына 2024 года12

Расіяне ўпершыню за 73 дні масіравана атакавалі Кіеў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця4

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →