Адна з іх кажа, што была падпісаная ў сацсетцы Instagram на «Зеркало».
Абедзве затрыманыя працуюць у Белдзяржстраху.
Дзяўчыну, якую, як паведамляецца ў відэа сілавікоў, затрымалі за падпіску на «Зеркало», клічуць Таццяна Блавацкая (Шылава). Ёй 25 гадоў. Яна родам са Шчучына, але жыве і працуе ў Гродне.
Разам з ёй была затрымана вядучая бухгалтарка, але з абласнога аддзялення. Яе вінавацяць у падпісцы на нейкі рэсурс, прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім», у адной з сацсетак.
Каментары