Грамадства22

У Мінску загладзілі апошнія сляды кінатэатра «Сучаснік». Тут будзе сквер

На месцы знесенага ў чэрвені гэтага года будынка былога сталічнага кінатэатра «Сучаснік», які знаходзіўся на Харкаўскай вуліцы, сёння вядзецца добраўпарадкаванне. Агенцтва «Мінск-Навіны» паказала, што цяпер адбываецца на ўчастку, які стане працягам Тучынскага сквера.

Месцы былога кінатэатра «Сучаснік». Фота: «Мінск-Навіны»

Ад калісьці знакавага для жыхароў горада кінатэатра «Сучаснік» сёння не засталося і следу. Цяпер на яго месцы будзе зялёная зона, якой займаюцца працаўнікі «Экалогіі горада». На ўчастку ўжо праклалі дарожкі з тратуарнай пліткі, засяваюць газонную траву.

Кінатэатр «Сучаснік» да няўдалай рэканструкцыі. Фота: Realt&by

«Я ў гэтым раёне жыву з 2005 года. Наколькі памятаю, кінатэатр на той час ужо быў зачынены. Тэрыторыя была абгароджаная, тут нават збіраліся нешта будаваць, але гэтага так і не адбылося. Даўгабуд нас ніяк не напружваў — стаяў і стаяў. Праўда, пенсіянеры першапачаткова спадзяваліся, што будынак прывядуць у парадак, а потым там адкрыюцца гурткі, секцыі, танцавальныя пляцоўкі і іншыя аб'екты», — адзначыла мясцовая жыхарка Ала.

Новыя пешаходныя дарожкі ў Тучынскім скверы. Фота: «Мінск-Навіны»
Высаджаныя маладыя дрэўцы. Фота: «Мінск-Навіны»

Тучынскі сквер з'яўляецца адной са славутасцяў раёна, тут размешчана вялікая сажалка, якая ўтварылася, калі гліняныя кар'еры, з якіх паступала сыравіна для мясцовых цагельняў, напоўніліся вадой. Назва як сквера, так і самога прадмесця Тучынка, паходзіць ад гэтых сажалак, якія таксама называлі «тучкамі». У савецкі час сажалку ў скверы ўпарадкавалі, размясціўшы вакол яе мазаічныя фігуры дзівосных водных істот і абсадзіўшы ніцымі вербамі.

Сажалка (тучка) у скверы. Фота: «Мінск-Навіны»

У 2002 годзе з-за незапатрабаванасці ў гараджан кінатэатр «Сучаснік» зачынілі. Пазней паступалі прапановы зрабіць з яго мясцовы Палац культуры, потым забаўляльны цэнтр з кіназалай, спартыўным клубам, гасцініцай. 

Будынак кінатэатра ў працэсе зносу ў чэрвені 2023 года. Фота: «Мінск-Навіны»

Аднак праекта так і не ўвасобілі ў жыццё — праз пару гадоў будоўля прыпынілася, а ў 2016 годзе і зусім была закансерваваная. З тых часоў разбураны будынак стаў прытулкам для мясцовых бяздомных і творчай пляцоўкай для графіцістаў-аматараў.

Каментары2

  • Казік
    10.08.2023
    Яго перад еўрапейскімі гульнямі пачыналі калупаць, можа які гатэль хацелі
  • Потап
    11.08.2023
    Сажалка - «Мухля»

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →