Tesla выпусціла навамодную кардонку для катоў. Паглядзіце, колькі яна каштуе
Вытворца электрамабіляў Tesla выпусціў ляжанку для катоў. Яна аформленая ў стылі аўтамабіля Cybertruck. Купіць тавар можна пакуль толькі на кітайскім афіцыйным сайце кампаніі, заўважыў Onliner.
Выраблена ляжанка з вільгацеўстойлівага кардону. У апісанні ляжанкі гаворыцца, што Cybertruck вытрымае ката вагой да 15 кг.
Завастрыць кіпцікі жывёла зможа на ўбудаваным у ляжанку спецыяльным прыстасаванні.
Цана навамоднай штуковіны для хатніх гадаванцаў — каля $12. Ці будзе ляжанка прадавацца ў іншых краінах, пакуль невядома.
Вытворца папярэджвае, што прадаецца тавар у разабраным выглядзе. Збіраць каціны Cybertruck давядзецца самастойна.
Каментары